Скулі Магнусан
Выгляд
Скулі Магнусан | |
| Дата нараджэньня | 12 сьнежня 1711 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 9 лістапада 1794 (82 гады) |
| Месца сьмерці |
|
| Занятак | ураднік |
Ску́лі Ма́гнусан (па-ісьляндзку: Skúli Magnússon, 11 сьнежня 1711, Кельдунэс пад Хусавікам — 9 лістапада 1794, таксама вядомы як Skúli fógeti) — першы ісьляндзец, які атрымаў пасаду ісьляндзкага намесьніцтва. Лічыцца «бацькам» Рэйк’явіка.
Жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скулі навучаўся з 1732 па 1734 ва ўнівэрсытэце Капэнгагену. Дамогся ў 1752 годзе ад дацкага караля Фрыдрыха V дазволу на гандаль, парушыўшы тым самым манаполію Даніі, якая цягнулася з 1602 году. Паўплываў на разьвіцьцё Рэйк’явіка, заснаваўшы першыя мануфактуры па перапрацоўцы рыбы і футра.