Скамандэр (паэтычная суполка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Скамандэрпольская паэтычная суполка, заснаваная ў 1918 годзе Юльянам Тувімам, Антоніем Слонімскім, Яраславам Івашкевічам, Казімежам Вежынскім і Янам Леханем. Узорам для скамандрытаў была найперш творчасьць Леапольда Стафа.

Свой назоў суполка ўзяла ад ракі Скамандэр, што ў Малой Азіі, якая паводле «Іліяды» аплывала Трою.

Суполка фармавалася на працягу 1916—1919 гадоў і вяла актыўную дзейнасьць да 1926—1928 гадоў. У гэты пэрыяд выдаваўся аднайменны штомесячны часопіс. Да суполкі далучыліся Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска, Юзэф Віттлін, Станіслаў Баліньскі, Казімера Іллаковіч. Пасьля распаду суполкі ейных удзельнікаў — скамандрытаў — працягвалі ўспрымаць як суцэльную групу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]