Скаламенд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

«Скаламенд», сапраўднае Скамонд, Скамонт ці Комант (1210-я — пасьля 1285) — яцьвяскі князь з Судавіі, ўзгадваецца Пятром Дусбургам. Меў рэзыдэндыю ў Красіме. Верагодна ,менавіта ён ўзгадваецца ў Задоншчыне ў прамове Андрэя Альгердавіча вялікаму князю маскоўскаму Дзьмітрыю перад Кулікоўскай бітвай: «Брате Дмитрей, сами есмя собе два браты, сынове Олгордовы, а внуки есмя Едимантовы, а правнуки есми Сколомендовы».

Шмат хто блытае яго з другім Скамондам і з Скумо, асабліва з Скамондам, бо іх імены у крыніцах аднолькавыя, што на самой справе магчыма.

Спачатку быў ў хаўрусе з Трайдзенем, бо ў 1273 годзе пры падтрымцы войскаў ВКЛ уварваўся ў Кульмскую землю, ваяваў ля гарадоў Кульма і Торуня, замкаў Вэльсайс, Граўдэнц, Зантыр, Клемэнт, Ліпу, Марыенвэрдэр, Плёвіст, Рэдзін, Турніц і Хрыстбург. У 1280 тэўтонскія рыцары спалілі рэзыдэндыю Скаламенда ў Красіме, ў адказ ён уварваўся і парабаваў Самбію, дзе ўзяў у палон Людвіга фон Лібэнцэля, але праз пэўны час вызваліў яго. Пасьля гэтага нейкі час знаходзіўся у ВКЛ, але верагодна з-за супярэчнасьцей з сынамі Трайдзеня вярнуўся ў Судавію і перайшоў на бок Тэўтонскага ордэна. У 1284 годзе быў правадыром тэўтонскіх войскаў у іх выправе на Горадню.

Магчыма, што Скаламенда быў адным з продкаў Гедзіміна.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Охманьски Е. Гедеминовичи — «правнуки Сколомендовы» // Польша и Русь: Черты общности и своеобразия в историческом развитии Руси и Польши XII—XIV вв. М., 1974. С. 358—364.
  • Ochmański J. Gedyminowicze — «prawnuki Skolomendowy» // Ars historica. Poznań, 1976. S. 252—258.
  • Ochmański J. Gedyminowicze — «prawnuki Skolomendowy» // Ochmański J. Dawna Litwa. Studia historyczne. Olsztyn, 1986. S. 358—364.