Сэргіюш II (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сергі ІІ (папа рымскі)»)
Сэргіюш II (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 790
Памёр 27 студзеня 847[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткікаталіцкі сьвятар

Сэргіюш II (па-лацінску: Sergius PP. II; памёр 27 студзеня 847, Рым) — папа рымскі са студзеня 844 году па 27 студзеня 847 году. Паходзіў з рымскага шляхетнага роду.

Быў узьведзены на Сьвяты пасад рымскай шляхтай насуперак жаданьню Лётара I, аднак затым каранаваў ягонага сына Людовіка каралём лянгабардаў. Пры Сэргіюшы вялікага размаху дасягнула сьвятакупства. У час ягонага пантыфікату адбылося рабаваньне Рыма арабамі ў 846 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэргіюш II (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.