Сэна (Бэльгія)
Выгляд
(Перанакіравана з «Сенна (Бэльгія)»)
| Сэна | |
Senne, Zenne | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Naast[d] |
| Вусьце | прыток ракі Дэйле |
| Краіны басэйну | |
| Даўжыня | 103 км |
| Плошча басэйну | 1164 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
Сэ́на (па-француску: Senne, па-нідэрляндзку: Zenne) — рака ў Бэльгіі. Даўжыня — 103 км. Упадае ў раку Дэйле непадалёк ад Мэхэлену.
На Сэне стаіць бэльгійская сталіца Брусэль. У межах гораду, аднак, рака амаль нябачная: ў другой палове XIX ст. яна была, ў асноўным, перакрытая бэльгійскімі інжынэрамі на чале з Анры Мо.
Рака ў культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Незважаючы на тое, што рака на тэрыторыі горада на працягу больш за стагодзьдзе застаецца нябачнай, яна зрабіла культурны ўплыў на жыцьцё гораду. Брусэльцы маюць мянушку — зынэке (па-нідэрляндзку: Zinneke), якая паходзіць ад бадзяжных сабакаў, якія ў вялікай колькасьці жылі на недобраўпарадкаваных берагах ракі. Жыхары называлі раку — Zenne ці памяншальна — Zenneke (Zinneke).
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |