Семернікі (Гарадзенская вобласьць)
Выгляд
(Перанакіравана з «Семернікі (Ашмянскі раён)»)
| Семернікі, трансьліт. Siemierniki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Ашмянскі |
| Сельсавет | Гальшанскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°14′12,70″ пн. ш. 26°04′08″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 199 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1593 |
| Паштовы індэкс | 231120 |
| СААТА | 4249808088 |
| Нумарны знак | 4 |
| Семернікі на мапе Беларусі ± Семернікі | |
Семернікі́[1] — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у Гальшанскі сельсавет. Падчас будаўніцтва Гальшанскага замка у кар'еры ў Семерніках бралі гліну для замка. Ад вёскі да замка 4 кілометры. Семернікі былі цэнтрам калгасу, у цэнтры вёскі знаходзіцца двухпавярховы будынак адміністрацыі былога калгаса, зараз у ім дзейнічае сельскі клуб-бібліятэка, дзе праводзяцца дыскатэкі.
У канцы вёскі знаходзіцца абеліск землякам, загінулым падчас Другой сусветнай вайны, адчынены ў 1967 годзе.
У 2016 годзе на рэспубліканскім конкурсе "Уладар сяла" сямейная пара мясцовых жыхароў Вольгі і Алега Сінкевічаў заняла трэцяе месца[2].
У 2017 г. у Семерніках праводзіўся дзень вёскі[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 308 чалавек
- 2010 год — 199 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 91
- ↑ https://news.vitebsk.cc/2016/10/23/pobeditelem-proekta-vlastelin-sela-2016-stala-semya-iz-vitebskoy-oblasti/(недаступная+спасылка)
- ↑ http://www.osh.by/?p=33576(недаступная+спасылка)