Свабодная дзяржава (ПАР)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Свабодная дзяржава
Free State
Foreistata

Адміністрацыйны цэнтар Блумфантэйн
Плошча
129 480 км2
Насельніцтва
2 706 766 чал.(2001)
Мовы Сэсота
Афрыкаанс
Коса
Зулу
Тсвана
Прэм’ер-міністар Бэатрыс Марсхоф (АНК)
Правінцыя на карце ПАР
Сайт урада правінцыі

Свабодная дзяржава, Вольная дзяржава — адна з правінцыяў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Тэрыторыя цалкам супадае з тэрыторыяй старой правінцыі Аранжавая Свабодная дзяржава, а новая назва — распаўсюджанае скарачэньне старой. Правінцыя вырабляе да 70% паўднёваафрыканскага збожжа, акрамя таго, тамака разьмешчаныя багатыя радовішчы золата і дыямэнтаў.

Асноўнае насельніцтва цэнтру і ўсходу правінцыі складае народ сота, які пражывае таксама ў прылеглай да правінцыі дзяржаве Лесота. На паўднёвым захадзе пераважаюць белыя, якія размаўляюць на афрыкаанс. На крайнім захадзе правінцыі распаўсюджаная мова тсвана, на ўсходзе — зулу.

Цэнтар правінцыі — горад Блумфантэйн, які зьяўляецца таксама судовай сталіцай ПАР. У Блумфантэйне нарадзіўся ангельскі пісьменьнік Дж. Р. Р. Толкін, а таксама лідэр гранж-групы SeetherШон Морган Ўілгімоэд. Іншыя буйныя гарады — Кроанстад, Вэлкам. Вольная дзяржава мяжуе з Усходняй і Паўночнай Капскай правінцыямі, з Паўночна-Заходняй правінцыяй, з правінцыямі Квазулу-Натал, Гаўтэнг, Мпумаланга, а таксама зь дзяржавай Лесота. Правінцыя падзеленая на пяць акругаў: Карыеп, Леджвэлепутсва, Матэа, Таба-Мофутсаньяне і Паўночная Свабодная дзяржава.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У Ледыбрандзе, зьмешчаным на самой мяжы зь Лесота, разьмешчаная ўнікальная царква, разьмешчаная ў пячоры і створаная англіканскім Таварыствам cьвятога Аўгустына ў 1869 годзе. Цяпер пры царкве жыве толькі адзін чалавек. Ён захоўвае ключы ад уваходу і сочыць за зьдзірванелымі старымі доламі з крыжамі, якія пакрывіліся.
  • Гара Кваква, назва якой у перакладзе з адной з кайсанскіх моваў азначае «бялей за белае» і была дадзена ёй за беласьць пяшчаных гор. Яшчэ адна славутасьць — Сэнтынэл — велізарны базальтавы слуп да захаду ад горнага Амфітэатру.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Свабодная дзяржава (ПАР)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў