Сасіска
Сасі́ска (ад франц. saucisse) — кілбасны выраб, вырабляецца са здробненага (пракручанага) варанага мяса жывёлаў або птушкі (або яго замяняльнікаў). Па сутнасьці, уяўляе сабой маленькую кілбасу, аднак у адрозьненьне ад звычайнай кілбасы звычайна ўжываецца ў ежу пасьля тэрмічнай апрацоўкі (варэньня, смажаньня). Блізкімі да такіх разнавіднасьцяў кілбасных вырабаў зьяўляюцца шпікачкі. Тоўстая кароткая сасіска вядомая як сардэлька.
Сучасныя сасіскі вынайшаў мясьнік Ёган Лянэр (1772—1845), які пераехаў з Франкфурту ў Вену, 13 лістапада 1805 году. Пытаньне аб тым, хто менавіта вынайшаў сасіскі, зьяўляецца старой спрэчкай паміж гарадамі Франкфурт і Вена. У Франкфурце сасіскі пачалі вырабляцца ў часы сярэднявечча, але ў венскіх сасісках ўпершыню выкарысталі сумесь ялавічыны і сьвініны — рэцэптура, паводле якой вырабляюцца сучасныя сасіскі. Сасіскі сталі асноўным інгрэдыентам венскай і нямецкай кухні.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Heinz Dieter Pohl: Die österreichische Küchensprache. Ein Lexikon der typisch österreichischen kulinarischen Besonderheiten (mit sprachwissenschaftlichen Erläuterungen). Praesens-Verlag, Wien 2007, ISBN 3-7069-0452-7, (Studia interdisciplinaria Ænipontana 11), Artikel Frankfurter Würstel, S. 64