Перайсьці да зьместу

Сасноўка (Фастаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сасноўка
лац. Sasnoŭka
укр. Соснівка
Сасноўка
Герб Сасноўкі Сьцяг Сасноўкі
Першыя згадкі: 1568 год
Былая назва: Сасновая, Сасноў
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіеўская
Раён: Фастаўскі
Плошча:
  • 0,3 км²
Вышыня: 161 м н. у. м.
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 4578
Паштовы індэкс: 08054
КОАТУУ: 3222787701
Геаграфічныя каардынаты: 50°13′23″ пн. ш. 29°50′7″ у. д. / 50.22306° пн. ш. 29.83528° у. д. / 50.22306; 29.83528Каардынаты: 50°13′23″ пн. ш. 29°50′7″ у. д. / 50.22306° пн. ш. 29.83528° у. д. / 50.22306; 29.83528
Сасноўка на мапе Ўкраіны
Сасноўка
Сасноўка
Сасноўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сасно́ўка (па-ўкраінску: Сосні́вка) — сяло ў складзе Тамашоўскай сельскай тэрытарыяльнай грамады Фастаўскага раёну Кіеўскай вобласьці Ўкраіны.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Згадка пра Сасновую ёсьць у дароўнай грамаце ўнучкі пана Сямёна Полаза Фенны свайму другому, пасьля Мельхіёра Насілоўскага, мужу пану Шчаснаму Харлінскаму, пісанай 6 сьнежня 1568 году[1]:

Я, Фенна Дмитровна Любецкая, жона пана Щасного Харлинского, дворенина и струкциса господара короля его милости, вызнаваю и явно чиню сим моим листомъ всим посполите и кожному з особна, кому того чтучи слышати нинешним и напотом будучимъ: што перво сего матка моя небожчица кнегиня Дмитровая Романовича Любецкая кнегиня Фенна Семеновна Полозовна небожчику брату моему а сыну своему князю Богушу Дмитровичу Любецкому зостала винна певную суму пенезеи две тысечи копъ грошеи личбы литовское, которую взявши до рукъ своих, на потребы свое властные обернула и в тои суме двохъ тисечах копахъ грошеи заставила сыну своему а брату моему именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хоиники, Остроглядовичи, Новоселки, Глядковичи, Хвостницу, Ставокъ, Сосновую, половицу Лопатина, Загайцы, Гостомлъ, Вытечов, Бышов, Бугаювъ, землю Злобицкую, три дворища в месте Киевскомъ а дворище, на которомъ былъ двор небожчика деда моего пана Семена Полоза, которые именя и дворища вышеи мененые въ тои суме его милости малжонкови моему заделати и нагородити а на часы пришлыи и потомныи его милост охотнеишимъ и прихилнеишимъ уделати... Писан в Луцку, лета Божего нароженя тисеча пятсот шестдесят осмого, месеца декабра, шостого дня

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Сасновая з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[2].

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

25 красавіка 1618 году князь Януш Астроскі, кашталян кракаўскі, судзіўся з панам Мікалаем Харлінскім ў справе недапушчэньня яго да валоданьня Сасновам і эвікцыі названых добраў. 4 траўня таго году пан Юры Харлінскі і князь Януш Астроскі падпісалі разьмеркавальны акт што да Саснова. 7-м чэрвеня 1621 году пазначаны судовы дакумэнт, які скасоўваў прэтэнзію Мікалая Харлінскага на валоданьне паловай замку і мястэчка Бышаў, сёлаў Ставок, Сасноў[a], Данкоў і пакідаў іх цалкам ва ўласнасьці мачыхі Катарыны з князёў Збараскіх і брата Юрыя Харлінскіх[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сасноўка апынулася ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году сяло — у межах Кіеўскага павету Кіеўскай губэрні.

Мапа Кіеўскай акругі УССР. 1925 г.

У 1925 годзе сяло Сасноўка — у складзе Бышаўскага раёну Кіеўскай акругі УССР.

  1. ^ Гэта ўсё — дзедзічныя добры маці Мікалая і Станіслава Харлінскіх Фенны, князёўны Любецкай, першай жонкі Шчаснага Харлінскага, харунжага, падкаморага кіеўскага.
  1. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. VIII. Т. VI. Акты о землевладении в Юго-Западной России XVI—XVIII вв. — Киев, 1911. № LXXVI
  2. ^ Volumina Legum (надалей: VL). Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  3. ^ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 207, 222, 609
  • Похилевич Л. И. Сказания о населённых местностях Киевской губернии или Статистические, исторические и церковные заметки о всех деревнях, местечках и городах, в пределах губернии находящихся / Собрал Л. Похилевич. — Киев, 1864 (перавыданьне: Біла Церква: Видавець О. В. Пшонківський, 2005. — XXII+642 с, 8 іл.)