Перайсьці да зьместу

Сарматыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гістарычны рэгіён
Сарматыя
лац. Sarmatyja
Sarmatia
450 да н.э. — 400 н.э.
Сталіца мэтраполія
Мова сармацкая
Афіцыйная рэлігія паганства
Супольныя граніцы Barbaricum[d] і Старажытны Рым
Форма ўраду вайсковая дэмакратыя
Гісторыя
450 да н.э. Заснавана
400 н.э. Ліквідавана
Папярэднікі:
Скіфія
Наступнік:
Гуналянд

Сарматыя (па-лацінску: Sarmatia) — позьнеантычная назва Ўсходняй Эўропы, асноўным насельніцтвам Сарматыі былі сарматы.

Знаходзіляся ў Паўночным Прычарнамор’і — ад Сармацкіх гор (Бяскіды ў Польшчы), Віслы да Сармацкага мора (Балтыка) і Гіпэрбарэйскіх гор (Урал). Ён згадваецца ў творах антычных аўтараў як прарадзіма качавога іранамоўнага народа сарматаў. У часы Пталемэя лічылася, што мяжа паміж Эўропай і Азіяй праходзіла па Танаісу (Дону), таму Сарматыя падзялялася на эўрапэйскую й азыяцкую. У працах вучоных эпохі Сярэднявечча й Адраджэньня яно выкарыстоўвалася як сынонім Усходняй Эўропы. Пад Сарматыяй разумелася тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага й Каралеўства Польскага[1] (у т.л. тэрыторыі сучаснай Беларусі[2]).

Сарматыя Пталемэя дзялілася на Азыяцкую[3] і Эўрапэйскую[4]:

Эўрапэйская Сарматыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
« 1. Эўрапэйская Сарматыя абмяжоўваецца на поўначы Сармацкім акіянам па Венедзкім заліве й часткай невядомай зямлі. Апісаньне такое:

5. З захаду Сарматыя абмяжоўваецца ракой Вістулай, часткай Нямеччыны, якая ляжыць паміж яе вытокамі й Сармацкімі гарамі, і самімі гарамі, аб становішчы якіх ужо сказана.

6. Паўднёвую мяжу складаюць: язігі метанасты (перасяленцы) ад паўднёвай мяжы Сармацкіх гор да пачатку гары Карпата, якая знаходзіцца пад 46° - 48° 30′, і суседняя Дакія каля той жа паралелі да вусьця ракі Барысьфена, і далей берагавая лінія Понта докі Керкі.

10. Усходнюю мяжу Сарматыі складаюць: пярэсмык ад ракі Керкініта, возера Віка, берагавая лінія Меатыйскага возера да ракі Танаіса, самая рака Танаіс, нарэшце мерыдыян, які ідзе ад вытокаў Танаіса да невядомай зямлі да вышэйсказанай мяжы.

»

Азыяцкая Сарматыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
« 32. Азыяцкая Сарматыя мяжуе з поўначы зь невядомай зямлёй;

з захаду — эўрапэйскай Сарматыяй да вытокаў ракі Танаіса й самой ракой Танаісам да ўпадзеньня яго ў Меатыйскае возера, а таксама ўсходняй часткай Меатыйскага возера, ад Танаіса да Кімерыйскага Баспора.

»
  1. ^ Сезон показов
  2. ^ На перекрёстке путей…
  3. ^ Пталямей. ”Геаграфія”. Палажэньне азыяцкай Сарматыі (ІІІ, 8).
  4. ^ Пталямей. ”Геаграфія”. Палажэньне эўрапэйскай Сарматыі (ІІІ, 5).