Сарбэт
| Сарбэт | |
| Тып | марозіва |
|---|---|
| Нацыянальная страва | іранская |
| Паходжаньне | Пэрсія |
| Асноўны складнік | сок |
| Распаўсюджаныя складнікі | цукар |
| Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г) | 77 ккал (322 кДж) |
| Харчовая каштоўнасьць (у 100 г) | |
| Глікемічны індэкс | 85 (высокі ГІ) |
| Падобныя стравы | фруктовы лёд[1] |
Сарбэт (ад пэрс. شربة — закваска, трансьліт. шарбат) — ягадны замарожаны дэсэрт.
У 1854 годзе Вінцэнта Завадзкая прыводзіла ў сваёй кнізе «Літоўская кухарка» 2 рэцэпты сарбэту: лімонны і малінавы[2].
Прыгатаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Напачатку для прыгатаваньня сарбэту ў рондаль кладуць 2 фунты цукру ў кавалках. Маліны расьціскаюць рукамі і праз сурвэтку выціскаюць шклянку густога соку. Затым сок уліваюць у цукар, якія перамешваюць у цеплыні да поўнага распушчэньня цукру. Атрыманую сумесь ставяць на агонь і гатуюць да сьцягваньня ў густое жэле. Пасьля рондаль здымаюць з агню і павольна перамешваюць атрыманае жэле ў адзін бок драўляным таўкачом. Пры гэтым здымаюць узьніклую пену. Перамешваньне працягваюць да атрыманьня чыстай і густой вадкасьці, якую пераліваюць у слоік і закрываюць да астываньня[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Сьметанковае марозіва больш карыснае, чым сарбэт // Зьвязда : газэта. — 29 ліпеня 2014. — № 140 (27750). — С. 1. — ISSN 1990-763X.
- ↑ Вінцэнта Завадзкая. Разьдзел 17. Варэньне, жэле, павідла, сокі, сыропы, цэдры, шарбеты // Літоўская кухарка. Першая беларуская кулінарная кніга / перакл. Натальля Бабіна, адказн. і дызайн І.В. Разько. — Менск: Харвэст, 2013. — С. 382. — 432 с. — 1500 ас. — ISBN 978-985-18-1935-1
- ↑ Эдвард Зайкоўскі, Галіна Тычка. Малінавы шарбет // Старадаўняя беларуская кухня / заг.рэд. Л.Я. Ракіта, рэд. С.А. Скуратовіч, маст.рэд. Віктар Калінін. — Менск: Ураджай, 1995. — С. 248. — 287 с. — 2000 ас. — ISBN 5-7860-0742-1
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |