Сара-Леані Сызык
| Сара-Леані Сызык | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | па-француску: Sarah-Léonie Cysique |
| Нарадзілася | 6 ліпеня 1998[1] (28 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | дзюдаістка |
Са́ра-Леані́ Сызы́к (па-француску: Sarah-Léonie Cysique; нар. 6 ліпеня 1998 году) — француская дзюдаістка. Двухразовая Алімпійская чэмпіёнка (2020, 2024).
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы мэдаль на чэмпіянатах сьвету здабыла ў 2019 годзе, стаўшы срэбнай мэдалісткай у складзе зборнай Францыі[3]. У 2020 годзе заваявала адзін з бронзавых мэдаляў у жаночай катэгорыі да 57 кг на чэмпіянаце Эўропы, які ладзіўся ў Празе[4]. У 2021 годзе на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году, якія ладзіліся з затрымкай, стала чэмпіёнкай у складзе зьмяшяных камандаў, а ў адзінкавых выступах дакрочыла да фіналу, дзе саступіла косаўскай спартоўцы Норы Джаковай. На наступных сусьветных і эўрапейскіх спаборніцтвах максымум брала толькі срэбныя мэдалі. На хатніх летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году абараніла тытул алімпійскай чэмпіёнкі ў камандных спаборніцтвах, а ў індывідуальным турніры ўзяла бронзавы мэдаль.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sarah Leonie Cysique // https://www.olympedia.org/athletes/142750
- ↑ Promotion spéciale des jeux Olympiques et Paralympiques d’été de Tokyo 2020 (фр.): Décret du 8 septembre 2021 portant promotion et nomination dans l’ordre national de la Légion d’honneur — 2021. — вып. 211. — ISSN 0242-6773
- ↑ 2019 World Judo Championships results
- ↑ Browne, Ken. Giuffrida and Safarov shine on Day 1 of the 2020 judo European Championships // Olympic Channel, 19.11.2020 г. Архіўная копія ад 19.11.2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на IJF
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Францускія дзюдаісткі
- Дзюдаісты і дзюдаісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году
- Дзюдаісты і дзюдаісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году