Сапраўдная мужнасьць (фільм, 2010)
| Сапраўдная мужнасьць | |
| True Grit | |
| Жанр | вэстэрн[d][1][2][3][…], драматычны фільм[2][3][4][…] і прыгодніцкі фільм[5][3][6] |
|---|---|
| Рэжысэр | браты Коэн |
| Сцэнарыст | Джоэл Коэн Ітан Коэн |
| Заснаваны на | True Grit[d] |
| Прадусар | Скот Рудын Стывэн Сьпілбэрг Джоэл Коэн Ітан Коэн |
| У ролях | Гэйлі Стэйнфэлд Джэф Брыджэс Мэт Дэйман |
| Кампазытар | Картэр Бэрвэл |
| Апэратар | Роджэр Дыкінз |
| Мантаж | браты Коэны[d] |
| Мастак | Nancy Haigh[d] |
| Вытворчасьць | Paramount Pictures Skydance Productions |
| Распаўсюд | UIP-Dunafilm[d], Netflix і iTunes[d] |
| Дата выхаду | 2010 |
| Працягласьць | 110 хвілінаў |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская |
| Бюджэт | 38 млн $ |
| Прыбытак | 252 276 927 $ |
| Папярэдні | Сапраўдная мужнасьць (1969) |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
«Сапраўдная мужнасьць» (па-ангельску: True Grit) — вэстэрн братоў Коэн, зьняты ў 2010 годзе па рамане Чарлза Портыса (1968). Галоўныя ролі выканалі ляўраты «Оскараў» Джэф Брыджэс і Мэт Дэйман, а таксама 13-гадовая Гэйлі Стэйнфэлд, якая дэбютавала з гэтай роляй у галівудзкім кіно. За галоўную ролю першай экранізацыі раману ў 1969 годзе, свой «Оскар» атрымаў Джон Ўэйн.
У расейскім перакладзе вядомая на беларускім рынку, як «Жалезная хватка».
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чатырнаццацігадовая Мэці Рос, бацька якой загінуў ад кулі нягодніка, наймае прыстава адправіцца лавіць злачынцу ў дзікія прэрыі. Кампанію жорсткаму прыставу складае зухаваты рэйнджар Лабэф. Але, насуперак волі дарослых, маленькая гераіня сама прагне ўдзельнічаць у прыгодах.
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гэйлі Стэйнфэлд — Мэці Рос
- Джэф Брыджэс — Ру́бэн «Рустэр» («Задзіра») Ко́гбэрн
- Мэт Дэйман — Лабэф
- Джош Бролін — Том Чэйні
- Бары Пэпэр — Нэд Пэпэр
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Стужка братоў Коэнаў, была намінавана на 10 «Оскараў». Фільм быў намінаваны на Прэмію гільдыі кінаактораў ЗША 2011 году ў катэгорыях «Найлепшая мужчынская роля» (Джэф Брыджэс) і «Найлепшая жаночая роля другога пляну» (Гэйлі Стэйнфэлд). На прэмію Брытанскай кінаакадэміі вылучалася ў 8 намінацыях, выйграла ў адной («Найлепшая апэратарская праца»). На прэмію Амэрыканскай кінаакадэміі вылучалася ў 10 намінацыях, але не атрымала ніводнай[7].
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гэйлі Стэйнфэлд сама скакала на кані без дублёраў — нават у небясьпечнай сцэне перапраўкі праз раку, сама страляла (вучыў яе гэтаму бацька)[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://stopklatka.pl/film/prawdziwe-mestwo
- 1 2 http://www.ofdb.de/film/202998,True-Grit
- 1 2 3 http://www.imdb.com/title/tt1403865/
- ↑ http://www.metacritic.com/movie/true-grit
- ↑ http://www.nytimes.com/2010/12/22/movies/22true.html
- ↑ https://www.filmaffinity.com/en/film986371.html
- ↑ «Королевские железные фавориты» (рас.)
- ↑ Дзяўчына з жалезнай хваткай, Новы час, 18.02.2011