Перайсьці да зьместу

Сан-Сыра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сан-Сыра
Краіна Італія
Горад Мілян
Адрас Мілян, Італія
Год пабудовы 1925
Дата адкрыцьця 19 верасьня 1926[1]
Зьмяшчальнасьць 75 817[2]
Хатняя каманда
Памеры поля 105×68 м
Тып пакрыцьця Дэса Грасмастэр[d]
Каардынаты 45°28′41″ пн. ш. 9°07′26″ з. д.HGЯO
Сан-Сыра на мапе Італіі
Сан-Сыра
Сан-Сыра
Сан-Сыра
Афіцыйны сайт

«Сан-Сы́ра» (па-італьянску: San Siro) — футбольны стадыён у Міляне, Італія. Мае мянушку «Ля Скаля дэль Кальча», то бок «Ля Скаля футболу», спасылаючыся на галоўны опэрны тэатар Міляну[3][4]. Зьмяшчальнасьць стадыёну сягае 75 817 месцаў, што робіць яго найбуйнейшым стадыёнам у Італіі і адным з найбуйнейшых стадыёнаў у Эўропе[5]. Гэта хатні стадыён галоўных прафэсійных футбольных клюбаў гораду, як то «Інтэрнацыянале» і «Міляну». 3 сакавіка 1980 году стадыён таксама атрымаў другое імя ў гонар Джузэпэ Мэаццы, двухразовага чэмпіёна чэмпіянату сьвету 1934 і 1938 гадоў, які некалі перадусім гуляў за «Інтэр»[6], а потым двойчы быў галоўным трэнэрам гэтай каманды.

Будаўніцтва стадыёна пачалося ў 1925 годзе ў раёне Міляну пад аналягічнай назвай. Першапачаткова новы стадыён называўся Новы футбольны стадыён Сан-Сыра[7]. Ідэя пабудаваць стадыён у тым жа раёне, дзе стаіць іпадром, належала тагачаснаму прэзыдэнту футбольнага клюбу «Міляну» П’ера Пірэльлі. Архітэктары спраектавалі прыватны стадыён толькі для футболу, унікнуўшы лёгкаатлетычнай інфраструктуры, якія былі характэрныя для італьянскіх стадыёнаў, пабудаваных у тыя часы за дзяржаўныя сродкі.

Выгляд на поле з трыбуны падчас мілянскага дэрбі ў 2009 годзе.

Архітэктура быў натхнёная ангельскімі футбольнымі стадыёнамі з чатырма асобнымі трыбунамі. Урачыстае адкрыцьцё адбылося 19 верасьня 1926 году, калі 35 тысяч гледачоў пабачылі перамогу «Інтэрнацыянале» над «Мілянам» зь лікам 6:3. Спачатку стадыён быў хатняй арэнай «Міляну», а затым у 1930-х гадах ён быў набыты гарадзкой радай, якая занялася пашырэньнем умяшчальнасьці месцаў, злучыўшы ўжо існыя чатыры трыбуны ў кутах. Гістарычна першыя месцы сталіся першай повесьсю. Нарэшце, у 1947 годзе «Інтэрнацыянале», які раней гладзіў хатнія матчы на Арэне-Чывіка ў цэнтры гораду[8], таксама стаў арандатарам стадыёну. З таго часу абодва клюбы падзяляюць стадыён.

З 1948 па 1955 гады інжынэры Арманда Ронка і Фэручча Кальцаляры распрацоўвалі праект другога пашырэньня стадыёна, які павінен быў павялічыць умяшчальнасьць з 50 тысяч да 150 тысяч гледачоў. Кальцаляры і Ронка прапанавалі тры дадатковыя вэртыкальна разьмешчаныя колцы глядацкіх шэрагаў. Дзевятнаццаць сьпіральных пандусаў, кожны даўжынёю 200 мэтраў, забясьпечвалі дасяг да верхняй повесі. Падчас будаўніцтва рэалізацыя найвышэйшай повесі была адмененая, а колькасьць наведвальнікаў абмежаваная да 100 тысяч[9]. Затым зь меркаваньняў бясьпекі ўмяшчальнасьць была скарочана да 60 тысяч месцаў для сядзеньня і 25 тысяч месцаў да стаяньня. 2 сакавіка 1980 году стадыён быў названы ў гонар Джузэпэ Мэаццы, аднаго з самых вядомых мілянскіх футбалістаў. Некаторы час заўзятары «Інтэру» называлі стадыён Стадыё Джузэпэ Мэацца праз больш моцныя сувязі былой зоркі менавіта зь «Інтэрам». Аднак у апошнія гады заўзятары абодвух клюбаў клічуць стадыён афіцыйным імём Сан-Сыра.

  1. Internazionale batte Milan (6-3) (італ.)Torino: Italiana Editrice, 1926. — P. 2. — ISSN 1122-1763; 2974-7872
  2. Struttura
  3. Lo stadio: gioia, nostalgia e lutto Poesia e calcio. Treccani (07.07.2022). Архіўная копія ад 30.11.2022 г.
  4. San Siro Stadium "La Scala del Calico". San Siro Official Website. Архіўная копія ад 10.09.2025 г.
  5. Structure - San Siro Stadium. www.sansirostadium.com. Архіўная копія ад 07.12.2022 г.
  6. The history of the San Siro stadium. AC Milan.com. Архіўная копія ад 14.10.2013 г.
  7. «Almanacco Illustrato del Milan». Panini, Modena (it.)
  8. Gianni, Santucci (16.09.2006) San Siro and football, eighty years of show. Corriere della Sera – Archive. Архіўная копія ад 19.10.2010 г.
  9.  Werner, Feiersinger Armando Ronca Architektur der Moderne in Südtirol 1935–1970. — Zürich: 2017. — ISBN 9783038600619

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]