Перайсьці да зьместу

Сан-Дыега (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сан-Дыега
Заснаваны 18 траўня 2023
Горад Сан-Дыега, ЗША
Стадыён Снэпдрэган
Умяшчальнасьць: 35 000
Чэмпіянат МЛС
 · 2025 Канфэрэнцыя: 1 месца (агулам 4 месца)
Плэй-оф: паўфінал
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sandiegofc.com (анг.)

«Сан-Дые́га» (па-ангельску: San Diego FC) — футбольны клюб з ЗША, які базуецца ў Сан-Дыега. Клюб выступае ў лізе МЛС, які аб’ядноўвае клюбы ЗША і Канады. Свае хатнія матчы каманда гуляе на стадыёне «Снэпдраган». Групу ўладальнікаў клюбу ачольвае брытанска-эгіпецкі бізнэсовец і былы палітык Магамэд Мансур. Група атрымала каманду ў выніку пашырэньня лігі 18 траўня 2023 году. Падчас стварэньня лігі яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гадоў Сан-Дыега ня быў сярод гарадоў ЗША, якія афіцыйна надавалі заяўку на стварэньня клюбу ў першым сэзоне, але гарадзкія ўлады выказвалі цікавасьць і ладжаньні некалькіх матчаў лігі[1]. Камісар МЛС Дуг Логан ахарактарызаваў Сан-Дыега як «галоўнага кандыдата» на пашырэньне каманды, але брак у горадзе прыдатнага стадыёну для футбольных матчаў быў названы галоўнай перашкодай[2]. Дэбютаваў у самай прэстыжнай лізе ЗША і Канады ў сэзоне 2025 году, фінішаваўшы на 30-м радку ў свой першы сэзон.

  1. ^ Zeigler, Mark (1994). «Best-laid plans for U.S. soccer on hold till ’96». The San Diego Union-Tribune.
  2. ^ Zeigler, Mark (!996). «S.D. next on MLS’ growing wish list?». The San Diego Union-Tribune.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]