Перайсьці да зьместу

Санта-Клара (Каліфорнія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Санта-Клара
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Каліфорнія
Дата заснаваньня 1777
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Ліза Гілмар[d][1]
Геаграфія
Плошча 47,675 км²
Вышыня НУМ 23 м
Часавы пас
Каардынаты 37°21′16″ пн. ш. 121°58′09″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 408
Паштовы індэкс 95050, 95051, 95052, 95053, 95054, 95055 і 95056
Сайт santaclaraca.gov
Санта-Клара на мапе ЗША ±
Санта-Клара
Санта-Клара
Санта-Клара
Санта-Клара
Санта-Клара
Санта-Клара

Са́нта-Кла́ра (па-ангельску: Santa Clara) — горад у акрузе Санта-Клара ў штаце Каліфорнія, ЗША. Заснаваны ў 1777 годзе як гішпанская місія Санта-Кляра-дэ-Асіз. Статус места атрымаў у 1852 годзе. Заступніца гораду — сьвятая Клара Асіская. Санта-Клара знаходзіцца ў цэнтры Крамянёвай даліны. У горадзе разьмешчаныя штаб-кватэры кампаніяў Intel, Applied Materials, Sun Microsystems, Nvidia, Agilent Technologies і іншых кампаній, якія працуюць у галіне мікраэлектронікі і праграмнага забесьпячэньня. У горадзе маецца футбольны клюб — «Сан-Францыска Фоці Найнэрз» (па-ангельску: San Francisco 49ers), які выступае ў Нацыянальнай футбольнай лізе.

Галоўная вуліца Санта-Клары ў 1910 годзе

Першым эўрапейцам, які наведаў даліну, стаў гішпанец Хасэ Франсіска Артэга ў 1769 годзе. На той момант тэрыторыя была населеная індзейцамі олані. У 1777 годзе была заснаваная місія Санта-Кляра-дэ-Асіз — адна з 21 на тэрыторыі Каліфорніі. У 1846 годзе ў ходзе вайны з Мэксыкай тэрыторыя Каліфарнійскай рэспублікі ўвайшла ў склад ЗША.

У 1851 годзе на тэрыторыі былой гішпанскай місіі быў заснаваны каледж Санта-Клары, які пазьней быў пераўтвораны на ўнівэрсытэт. У 1852 годзе Санта-Клара атрымала статус места. На працягу наступнага стагодзьдзя асновай эканомікі гораду была сельская гаспадарка, так як кліматычныя ўмовы і глеба спрыялі росту садоў і агароднінных культураў. Да пачатку XX стагодзьдзя насельніцтва гораду дасягнула 5000 чалавек. У 1905 годзе па-над Санта-Кларай былі зробленыя першыя публічныя палёты чалавека на плянэрах, сканструяваных Джонам Монтгомэры.

Да пачатку 1960-х гадоў у горадзе пачала разьвівацца вытворчасьць паўправаднікоў, якая зьмяніла горад і адзначыла пераход ад сельскагаспадарчага мінулага места. Першы шпіталь быў пабудаваны ў горадзе ў 1963 годзе. Санта-Клара стала адным з цэнтраў Крамянёвай даліны. У горадзе разьмяшчалася штаб-кватэра Sun Microsystems, якая пазьней была ўлучаная ў Нацыянальны рэестар гістарычных месцаў. Палітыка ўрбаністычнай рэканструкцыі 1950-х і 1970-х гадоў паскорыла заняпад цэнтру Санта-Клары.

Прамысловасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Асноўнымі недзяржаўнымі працадаўцамі ў горадзе ў 2010 годзе былі:[3]

Нумар Назва кампаніі Колькасьць супрацоўнікаў
1 Intel 5734
2 Kaiser Permanente 5630
3 Applied Materials 3746
4 Oracle 2700
5 Nvidia 2657
6 BAE Systems Land & Armaments 1914
7 National Semiconductor 1500
8 Agilent Technologies 1384
9 Унівэрсытэт Санта-Клары 1350
10 Pacific Maintenance Company 1000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]