Сандэрлэнд (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сандэрлэнд
Sunderland.png
Поўная назва Sunderland Association Football Club
Заснаваны 1879
Горад Сандэрлэнд, Ангельшчына
Стадыён Стэдыюм оф Лайт
Умяшчальнасьць: 48 300
Прэзыдэнт Эліс Шорт
Галоўны трэнэр Сайман Грэйсан
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2016—2017 Прэм’ер-Ліга, 20 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Сандэрлэнд» (па-ангельску: Sunderland Association Football Club) — ангельскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, адзін з найстарэйшых клюбаў Ангельшчыны (заснаваны ў 1879 годзе). «Сандэрлэнд» зьяўляецца шасьціразовым чэмпіёнам Ангельшчыны, прычым усе гэтыя перамогі былі дасягнутыя да Другой сусьветнай вайны, а пасьля Першай сусьветнай было выйграна толькі адно першынство Ангельшчыны: у 1892, 1893, 1895, 1902, 1913 і ў 1936. Найвышэйшае дасягненьне клюбу пасьля Другой сусьветнай вайны — перамога ў Кубку Ангельшчыны ў 1973 годзе. У апошні час клюб нярэдка пакідаў Прэм’ер-Лігу.

«Сандэрлэнд» доўгі час зьяўляўся рэкардсмэнам чэмпіянату па колькасьці праведзеных у ёй сэзонаў запар: клюб не пакідаў яе на працягу 68 сэзонаў, з 1890 па 1958 год. Гэты рэкорд быў пабіты «Арсэналам» у 1992 годзе. Свае хатнія матчы з 1997 году «Сандэрлэнд» праводзіць на «Стэдыюм оф Лайт», зьмяшчальнасьць якога пасьля рэканструкцыі 2000 году складае 49 тысячаў чалавек. Да гэтага клюб выступаў на стадыёне «Рокер Парк». Найбольш прынцыповымі для «Сандэрлэнду» зьяўляюцца матчы зь «Ньюкасл Юнайтэд». Гэтыя матчы вядомыя ў Ангельшчыне пад назвай Тайн-Ўірскае дэрбі, а першы матч паміж гэтымі камандамі адбыўся ў 1898 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 кастрычніка 1879 году жыхар Сандэрлэнду школьны настаўнік Джэймз Элан заснаваў «Sunderland District & Teachers Assosiation Football Club»[1]. Першую афіцыйна зарэгістраваную гульню каманда правяла 13 лістапада 1880 году супраць «Фэрыгіл Атлетык» і прайграла яе зь лікам 1:0. Першым хатнім стадыёнам для каманды стаў «Блу Гаўс Філд», недалёка ад школы Джэймза Элана ў Гэндане. Клюб зьмяніў яшчэ тры стадыёны перад тым, як хатнім ў 1886 годзе стаў «Ньюкасл Роўд». У 1881 году назва клюбу была зьменена на «Sunderland Association Football Club», пасьля таго, як да яму дазволілі далучацца людзям іншых прафэсіяў, а ня толькі настаўнікам. Гэта дазволіла прыцягваць большую колькасьць гульцоў і палепшыла матэрыяльную базу клюбу. Элан быў не задаволены тым, што клюб імкнецца стаць прафэсійным. У 1888 годзе ён пакінуў клюб і заснаваў іншы — «Сандэрлэнд Альбіён». Два клюбы з Сандэрлэнду канкуравалі паміж сабой да 1892 году, калі «Альбіён» быў расфармаваны.

Першым трэнэрам «Сандэрлэнду» стаў Том Ўотсан, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў жніўні 1889 году. У гэты час іхныя матчы складаліся зь мясцовых спаборніцтваў, Кубка Ангельшчыны й таварыскіх матчаў з клюбамі Футбольнай лігі. З прычыны росту папулярнасьці каманда падала заяўку на ўдзел у Футбольнай лізе. На сходзе лігі, які разглядаў гэтую заяўку, клюб прапанаваў аплаціць усе выдаткі іншых клюбаў зьвязаныя з дарогай у Сандэрлэнд. У сэзоне 1890—1891 гадоў «Сандэрлэнд» дапусьцілі ў Футбольную лігу. Ён замяніў «Сток Сіці», які заняў апошняе месца ў папярэднім сэзоне й ня быў пераабраны, такім чынам «Сандэрлэнд» ёсьць першым клюбам, які ўвайшоў у лігу пасьля ейнага стварэньня ў 1888 годзе.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 21 студзеня 2015 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Румыніі Бр Костэл Пантылімон 1987
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Білі Джонз 1987
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Патрык ван Аангальт 1990
4 Сьцяг Шатляндыі ПА Ліям Брыдкат 1989
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Ўэс Браўн 1979
6 Сьцяг Ангельшчыны ПА Лі Катэрмоўл 1988
7 Сьцяг Швэцыі ПА Сэбастыян Лярсан 1985
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэк Родўэл 1991
9 Сьцяг Шатляндыі Нап Стывэн Флэтчэр 1987
10 Сьцяг Ангельшчыны Нап Конар Ўікгэм 1993
11 Сьцяг Ангельшчыны ПА Эдам Джонсан 1987
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Хордзі Гомэс 1985
15 Сьцяг Францыі Аб Антані Рэвэер 1979
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Ірляндыі Аб Джон О’Шы 1981
19 Сьцяг Ангельшчыны Нап Дэні Грэм 1985
20 Сьцяг Аргентыны ПА Рыкі Альварэс (ар. Інтэр) 1988
22 Сьцяг Уругваю Аб Сэбастыян Каатэс (ар. Лівэрпул) 1990
23 Сьцяг Італіі ПА Эмануэле Джакерыні 1985
25 Сьцяг Італіі Бр Віто Манонэ 1988
27 Сьцяг Аргентыны Аб Сант’яга Вэргіні (ар. Эстудыянтэс) 1988
28 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэрмэйн Дэфо 1982
30 Сьцяг Ангельшчыны ПА Ўіл Баклі 1989
40 Сьцяг Ангельшчыны ПА Мартын Сьміт 1995
41 Сьцяг Ангельшчыны Нап Данкан Ўотмар 1994
42 Сьцяг Ангельшчыны ПА Ліям Агнью 1995

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Paul Days, John Hudson, Bernard Callaghan. «Sunderland AFC: The Official History 1879–2000». — Business Education Publishers Ltd, 1999. — P. 336. — ISBN 978-0-9536984-1-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сандэрлэнд (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў