Сандра Булак
Сандра Булак | |
| па-ангельску: Sandra Bullock | |
| Дата нараджэньня | 26 ліпеня 1964[1][2][3][…] (61 год) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | акторка, кінаакторка, рэстаратар, кінапрадусарка, сцэнарыстка, тэлеактор, бізнэсвумэн, акторка агучваньня, тэлепрадусар, кінарэжысэрка |
| Маці | Helga Meyer[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0000113 |
Са́ндра Бу́лак (па-ангельску: Sandra Bullock, МФА: [ˈsændrə 'bʊlək]; нарадзілася 26 ліпеня 1964 году) — амэрыканская акторка, адна з самых папулярных і высокааплатных зорак Галівуду. Дэбютавала ў кіно зь нязначных роляў, зьявіўшыся ў такіх твораў, як то «Каты» (1987) і «Руйнач» (1993). Акторскім прарывам Булак стала адна з галоўных роляў баявіка «Хуткасьць» (1994). У наступным акторка зарэкамендавала сябе ў 1990-х дзякуючы галоўным ролям у рамантычных камэдыях «Пакуль ты спаў» (1995) і «Мігаценьні надзеі» (1998), а таксама ў трылерах «Сетка» (1995) і «Час забіваць» (1996).
У 2004 годзе акторка здымалася ў фільме «Сутыкненьне», стваральнікаў якога Амэрыканская акадэмія кінэматаграфічных мастацтваў і навук(en) (Бэвэрлі Гілз(en), акруга Лос-Анджэлес(en), штат Каліфорнія, ЗША) узнагародзіла 5 сакавіка 2006 году залатой статуэткай(en) «Оскар» за найлепшы фільм 2005 году[6].
У наступныя дзесяцігодзьдзі Булак дамаглася далейшага посьпеху з камэдыямі «Міс Кангеніяльнасьць» (2000), «Каханьне з паведамленьнем» (2002) і «Прапанова» (2009). У 2010 годзе стала ўладальніцай «Оскара» ў намінацыі «Найлепшая акторка» за ролю ў фільме «Нябачны бок», таксама ганараваная прэміяй «Залаты Глёбус» за гэты ж фільм. Яна была намінаваная на прэмію «Оскар» яшчэ раз за ролю касманаўткі, якая апынулася ў космасе, у навукова-фантастычным трылеры «Гравітацыя» (2013), які зьяўляецца ейным самым касавым фільмам дасюль.
У 2010 годзе Булак была ўключаная ў сьпіс 100 самых уплывовых людзей на меркаваньня часопіса Time, а ў 2015 годзе была прызнана самай прыгожай жанчынай[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sandra Bullock // filmportal.de — 2005.
- ↑ Sandra Bullock // FemBio database (ням.)
- ↑ Sandra Bullock // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ https://www.alamy.com/july-26th-2024-actress-sandra-bullock-celebrates-her-60th-birthday-she-was-born-sandra-annette-bullock-in-arlington-county-virginia-on-july-26th-1964-file-photo-by-zzgalaxystar-maxipx-2018-3418-sandra-bullock-at-the-90th-annual-academy-awards-oscars-presented-by-the-academy-of-motion-picture-arts-and-sciences-on-march-4-2018-in-hollywood-california-image614845689.html
- ↑ https://www.madametussauds.com/wien/en/what-s-inside/party-and-hollywood/sandra-bullock/
- ↑ «Сутыкненьне» — лепшы фільм 2005 году // Зьвязда : Газэта. — 7 сакавіка 2006. — № 51 (25640). — ISSN 1990-763x.
- ↑ «Sandra Bullock Named People Magazine's 'Most Beautiful Woman'». The Hollywood Reporter.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сандра Булак (анг.) на сайце IMDb
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Вірджыніі
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус»
- Ляўрэаты прэміі Гільдыі кінаактораў ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Сатурн»
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным фільме
- Акторкі ЗША