Перайсьці да зьместу

Сангушкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам MerlIwBot (гутаркі | унёсак) у 06:24, 29 жніўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Сангушкі
Тытул князі
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая

Сангушкі[а 1] (Sanhuški[1][2]) — княскі род гербу «Пагоня Літоўская», прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Валодалі Ратнам, Ковелем, Заславам, Любамлем (на Валыні), ваколіцамі Пінску і Кобрынем (на Палесьсі), Смалянамі і АбольцаміАршанскім павеце), РакавамМенскім павеце), ГорвальлюРэчыцкім павеце).

Сангушкі лічыліся сваякамі каралеўскай і вялікакняскай дынастыі Ягелонаў (Ягайлавічаў). У XVXVI стст., як і іншыя нашчадкі Гедыміна і Альгерда, страцілі правы ўдзельных князёў, аднак здолелі захаваць значныя маёнткі на правах уплывовых магнатаў. Сьпярша вызнавалі праваслаўе, з XVI ст. перайшлі ў каталіцтва.

Паходжаньне

Даведзеным[3][4] зьяўляецца паходжаньне роду ад Фёдара (Федзькі) Альгердавіча (каля 13351404), удзельнага князя ў Ратне, Ковелі, Любамлі, у Пінскіх балотах і ў Кобрыні. Ад імя ягонага сына Сангушкі Федзькавіча (пам. 1443) пайшло родавае прозьвішча (паводле меркаваньня Юзэфа Вольфа, Сангушка — памяншальная форма ад Сямён, таксама існуюць вэрсіі пра скарачэньне ад імя Аляксандар або Васіль[3]).

У XV ст. род Сангушкаў падзяліўся на асобныя лініі, якія адпаведна мелі маёнткі ў розных месцах дзяржавы. Старэйшая лінія, Сангушка-Кашырскія, згасла ў 1653 г. Малодшая лінія, Сангушка-Ковельскія, прыняла прозьвішча Сангушка-Любартовіч згодна зь легендай пра паходжаньне ад малодшага брату Альгерда Любарта.

Князь Павал Караль Сангушка-Любартовіч (16821750), маршалак вялікі літоўскі, значна павялічыў уладаньні роду ў выніку шлюбу з Марыянай Любамірскай, князёўнай Астроскай. Ягоная рэзыдэнцыя ў Славуце (Украіна) была аздобленая вядомай калекцыяй пэрсыдзкіх дываноў, вядомых як Сангушкаўскія дываны.

З далучэньнем Галіцыі да СССР Сангушкі згубілі свае маёнткі і палац у Львове і эмігравалі ў Бразылію.

Станам на канец XX ст. род прадстаўляе адзін чалавек, князь Павал Францішак Раман (нар. 1973), які жыве ў Сан-Паўла.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі

Генэалёгія

Агульная

Сангушка Федзькавіч, ж. — Ганна.

  1. Васіль Сангушкавіч
  2. Іван Сангушкавіч
  3. Аляксандар Сангушкавіч
    1. Міхал Сангушка
      1. Андрэй Сангушка-Кашырскі
        1. Аляксандар
          1. Леў
            1. Рыгор
              1. Адам Аляксандар
              2. Ганна
        2. Ганна
      2. Анастасія
      3. Невідана
    2. Андрэй Сангушка
      1. Раман
      2. Фёдар
        1. Зьміцер
        2. Раман
          1. Раман
          2. Аляксандра
          3. Фядора
        3. Яраслаў
        4. Фядора
      3. Соф’я
      4. Марыя
      5. ? дачка
      6. Фядора
      7. Васіліса
      8. Алена
      9. Ганна
  4. Міхал Сангушкавіч
    1. Януш Сангушка
    2. Васіль
      1. Рыгор
        1. Андрэй
          1. Сымон Самуэль
            1. Казімер
            2. Геранім, біскуп смаленскі
            3. Ян Уладзіслаў
              1. Геранім Сангушка, ж. — Канстанцыя з Сапегаў; ад іх ідзе існая ў наш час галіна роду (гл. ніжэй)
            4. Кацярына
            5. Крыстына
            6. Эўфрасіньня
          2. Алена
        2. Фядора
      2. Ганна
      3. Марына
      4. Магдалена

Існай галіны

Геранім Сангушка, ж. — Канстанцыя з Сапегаў

  1. Казімер Юзэф Антоні, ж. — Браніслава зь Пянёнзкаў
  2. Павал Караль (16801750)
    1. Януш Аляксандар (17121775)
    2. Юзэф Паўлін (17401781)
      1. Раман, памер маладым
    3. Геранім Януш (17431812)
      1. Яўстах Эразм (17681844)
        1. Дарота (17991829), м. — Караль Сангушка-Любартовіч
        2. Раман Станіслаў (18001881)
          1. Марыя Клемэнтына (18301903)
        3. Уладзіслаў Геранім (18031870)
          1. Ядвіга Клемэнтына (18301918)
          2. Раман Даміян (18321917)
          3. Павал Раман (18341876)
            1. Тэрэза Альжбета (18641954)
          4. Алена (18361890)
          5. Яўстах Станіслаў (18421903)
            1. Раман Уладзіслаў Антоні (19011984)
              1. Пётар Антоні Самуэль (19371989), ж. — Клёд дэ Руа
                1. Павал Францішак Раман (нар. 1973)
      2. Марыя Мар’яна (17701827)
      3. Тэкля (17861827)
    4. Януш Уладзіслаў (? — 1806)
      1. Караль (17791840), ж. — Дарота Сангушка.
      2. Канстантын (17781808)
        1. Мечыслаў (18071813)
        2. Клемэнтына (нарадзілася й памерла ў 1808)
      3. Клемэнтына
    5. Ганна (17391766)
    6. Крыстына (17411778)
    7. Кунэгунда
  3. Ганна Кацярына
  4. Крыстына

Галерэя

Іканаграфія роду Сангушкаў у наш час захоўваецца ў зборах Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны.

Заўвагі

  1. ^ Іншая форма прозьвішча: Санґушкі (Sanguški; па-польску: Sanguszkowie, па-ўкраінску: Санґушки)

Крыніцы

  1. ^ Шкялёнак М. Беларусь і суседзі: Гістарычныя нарысы. — Беласток: Беларускае Гістарычнае Таварыства, 2003. ISBN 83-915029-4-5. — С. 35.
  2. ^ Станкевіч А. Расказы з гісторыі Беларусі для школы і народу // «Хрысьціянская Думка» № 3 (214), 1993.
  3. ^ а б Пазднякоў В. Сангушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 539.
  4. ^ Сангушкі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 219.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Сангушкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў