Перайсьці да зьместу

Самі Насэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самі Насэры
па-француску: Samy Naceri
Дата нараджэньня 2 ліпеня 1961(1961-07-02)[1][2] (65 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак актор, кінапрадусар, кінаактор
Узнагароды
IMDb ID 0618651

Саід «Самі» Насэры (па-француску: Samy Naceri;) — францускі актор бэрбэрскага паходжаньня, найбольш вядомы дзякуючы галоўнаму вобразу Данеля ў стужцы «Таксі» і яго працягах.

Здымаўся ў масоўках. Менавіта ў гэты час ён вырашыў зьмяніць свае імя з Саіда у Самі. Рэжысэр Тама Жылю даў яму першую сапраўдную магчымасьць — вобраз Нордзін у стужцы «Рай». Насжры ўразіў крытыкаў і атрымаў дзьве ўзнагароды на Міжнародным кінафэстывалі ў Лякарна і кінафэстывалі ў Парыжы.

Кар’ера Насэры пайшла на ўзьлёт пасьля нечаканай сустрэчы з рэжысэрам і прадзюсарам Люкам Бэсонам. Яны сустрэліся на здымках фільма «Леон» (1994), у якім малады актор сыграў вобраз паліцыянта ў шаломе ў адной з апошніх сцэн. Іх дарогі зноў перасякуцца празь некалькі гадоў, на здымках кліпа Nés sous la même étoile (Народжаныя пад адной зоркай) групы IAM.

У сваім фільме Бэсон даў Самі ролю Данеля, маладога таксіста з Марсэлю, які любіць магутныя машыны і звышхуткасьці. Нягледзячы на прахалодныя водгукі, фільм «Таксі» (1998) аказваецца камэрцыйна пасьпяховым. Гэта штурхае прадусараў здымаць працягі: «Таксі 2» (2000), «Таксі 3» (2003) і «Таксі 4» (2007), у якіх сімпатычны таксіст, насуперак свайму жаданьню, служыць уладам.

У 2006 годзе актор атрымаў прэмію за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме «Патрыёты» на Канскім кінафэстывалі (разам зь іншымі акторамі гэтага фільма).

Пасьля 2009 года з прычыны частых праблем з законам пачаў усё радзей зьяўляцца на тэлебачанні. У 2015 годзе сыграў у тэатральнай пастаноўцы L’indien cherche le Bronx тэатра Théâtre du Gymnase.

У 2018 годзе пачаў працу над фільмам «Краб», аўтарам сцэнарыя і рэжысэрам, якога выступіў яго брат Бібі Насэры. Пазьней праект быў перайменаваны ў «Настаўнік».

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1994 ф Леон Léonпаліцэйскі ў шлеме
1998 ф Таксі TaxiДаніэль Маралес
  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #138259534 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. Samy Naceri // SNAC (анг.) — 2010.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Самі Насэрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў