Самапашкоджаньне
| Самапашкоджаньне | |
| Спэцыяльнасьць | псыхіятрыя, клінічная псыхалёгія |
|---|---|
| Клясыфікацыі | |
| МКХ-11 | MB23.E (анг.) |
| МКХ-10 | F63.8, X60—X84 |
| DiseasesDB | 30605 і 29126 |
| MeSH | D016728 |
| Самапашкоджаньне ў Вікісховішчы | |
Самапашко́джаньне (таксама сэлф-ха́рм (сэлфхарм), ад анг. self harm[a]) — наўмыснае прычыненьне шкоды свайму арганізму[3]. Часьцей за ўсё самапашкоджаньне разглядаецца як прамое пашкоджаньне ўласных тканак, звычайна без суіцыдальных намераў[1][4][5].
Паводле мэдыцынскага азначэньня, самапашкоджаньне мае месца, калі чалавек наўмысна ці ненаўмысна наносіць шкоду ўласным тканкам цела на працягу пяці альбо больш дзён за адзін год[6][7].
Распаўсюджаныя формы самапашкоджаньня ўключаюць пашкоджаньне скуры вострым прадметам, драпаньне пазногцямі / нейкім прадметам, удары альбо апёкі. Межы самапашкоджаньня недакладныя, але, як правіла, зь іх выключаюцца пашкоджаньні тканак, якія ўзьнікаюць як ненаўмысны пабочны эфэкт разладаў харчавых паводзінаў альбо злоўжываньня псыхаактыўных рэчываў, а таксама больш прымальныя ў грамадзтве зьмены цела, такія як татуіроўкі й пірсынг[8].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б Klonsky ED The functions of deliberate self-injury: a review of the evidence (анг.). — 27, 2. — 2007. — С. 226—239. DOI:10.1016/j.cpr.2006.08.002
- ^ іGroschwitz RC, Plener P The Neurobiology of Non-suicidal Self-injury (NSSI): A review (анг.). — 3. — С. 24—32.
- ^ Самапашкоджаньне. Нацыянальны цэнтар заканадаўства й прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 сьнежня 2025 г.
- ^ Laye-Gindhu A, Schonert-Reichl KA Nonsuicidal Self-Harm Among Community Adolescents: Understanding the «Whats» and «Whys» of Self-Harm (анг.). — 34, 5. — 2005. — С. 447—457. DOI:10.1007/s10964-005-7262-z
- ^ Muehlenkamp JJ Self-injurious behavior as a separate clinical syndrome (анг.). — 75, 2. — 2005. — С. 324—333. DOI:0.1037/0002-9432.75.2.324
- ^ Selbstverletzendes Verhalten (ням.). MedLexi. Праверана 16 сьнежня 2025 г.
- ^ Leitlinie Nicht-Suizidales Selbstverletzendes Verhalten (NSSV) im Kindes- und Jugendalter (ням.). S2k-Leitlinie 028/029, Stand: 02/2015, S. 4. Праверана 16 сьнежня 2025 г.
- ^ Klonsky, E. David Non-suicidal self-injury: an introduction (анг.). — 63, 11. — 2007. — С. 1039—1043. DOI:10.1002/jclp.20411 Цытата: «[B]ehaviors associated with substance and eating disorders—such as alcohol abuse, binging, and purging—are usually not considered self-injury because the resulting tissue damage is ordinarily an unintentional side effect. In addition, body piercings and tattoos are typically not considered self-injury because they are socially sanctioned forms of cultural or artistic expression. However, the boundaries are not always clear-cut. In some cases behaviors that usually fall outside the boundaries of self-injury may indeed represent self-injury if performed with explicit intent to cause tissue damage.»