Сальгер
Сальґер лац. Salgier / Salhier | |
Salger | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Сала (імя) + Gero |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Зальгер, Жалагер, Шалагір |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сальґер» |
Сальґер, Зальгер (Жалагер, Шалагір) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Салагер, пазьней Зальгер (Salager, Salger[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сал- (-салв-) (імёны ліцьвінаў Салейка, Салкірд, Саламан; германскія імёны Saleco, Salgerðr, Salaman) паходзіць ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[3], а аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) — ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: villas… Żołogiery (1675—1677 гады)[5]; Mateusz Salger (1829 год)[6].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зальгер (Zalger) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[7].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Шалагіры, у гістарычнай Прусіі — Шальгірэн.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 500.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1292.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 216.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 787.
- ^ Wilno św. Anny, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society