Сала (Швэцыя)
| Сала | |||
| Населены пункт | |||
У цэнтры Салы | |||
| |||
| Краіна | Швэцыя | ||
|---|---|---|---|
| Лэн | Вэстманлянд | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 11,66 км² | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 59°55′16″ пн. ш. 16°36′27″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 13 087 чал. (2015) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 0224 | ||
| Сайт | sala.se (швэд.) (анг.) | ||
| Сала на мапе Швэцыі Сала | |||
Са́ла (па-швэдзку: Sala) — горад у Швэцыі, у лэне Вэстманлянд. Цэнтар аднайменнай камуны. Знаходзіцца пераважна ў ляндскапе Вэстманлянд, але невялічкая частка на ўсход ад ракі Сагану разьмешчана ва Ўпляндзе. Насельніцтва на 2015 год — 13 087 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сала ўзьнікла ў XVI стагодзьдзі, у сувязі з заснаваньнем у гэтых мясьцінах срэбнага рудніку. У 1624 годзе кароль Густаў II Адольф надаў Сале гарадзкія прывілеі. У 1710 годзе, падчас панаваньня ў Стакгольме эпідэміі чумы, у Салу пераехалі чальцы каралеўскай сям’і (сам кароль быў у той час на вайне). У 1736 і 1880 гадох горад цярпеў ад пажараў. У 1930-я гады жах на жыхароў гораду наводзіла г. зв. Сальская ліга — банда, якая складалася зь пяцёх злачынцаў.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Срэбны руднік
- Каралеўская сядзіба Вэсьбю
- Музэй мастака Івана Агўэлі
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іван Агўэлі — швэдзкі мастак
- Эрык Валенбэрг — вынаходнік Тэтра Паку
- Лена Ельм-Вален — швэдзкі палітык
- Эрык Эрсбэрг — швэдзкі хакеіст
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сала (Швэцыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў