Салатніца (культурная канцэпцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вельмі розныя кампанэнты могуць камбінавацца ў салату

«Салатніца» (па-ангельску: salad bowl) — гэта амэрыканская культурная канцэпцыя, якая прадугледжвае, што шматлікія разнастайныя культуры ЗША інтэгруюцца ў нешта накшталт салаты, што адрозьніваецца ад традыцыйнай амэрыканскай канцэпцыі «плавільнага катла», паводле якой культуры зьмешваюцца ў адзінае непадзельнае рэчыва. У Канадзе гэты канцэпт куды больш вядомы як «культурніцкая мазаіка».[1]

Мадэль «салатніцы» дазваляе кожнай культуры захоўваць яе адметныя рысы. Гэтая ідэя тэарэтычна дазваляе стварыць грамадзтва шматлікіх індывідаў, «чыстых» культураў, у дададак да ўжо існуючай зьмешанай амэрыканскай культуры. Гэты панятак лічыцца болей «паліткарэктным» за «плавільны кацёл», бо апошні падразумоўвае, што этнічныя групы могуць пазбавіцца шанцу захаваць свае культуры з прычыны культурнай асыміляцыі.

Некаторыя параўноўваюць эўрапейскую канцэпцыю мультыкультуралізму («мульты-культы») з прынцыпам «салатніцы», якая прадухіляе поўную інтэграцыю імігранцкіх груповак у грамадзтва, якое іх прымае, у той час як традыцыйны амэрыканскі прынцып «плавільнага катла» дае ў выніку пасьпяховую інтэграцыю вялікіх колькасьцяў людзей у яшчэ большае амэрыканскае грамадзтва.

Прыкладам эўрапейскага бачаньня гэтага прынцыпу можна лічыць палітыку адносна эўрапейскай праграмы «інтэграцыі прадстаўнікоў неэўрапейскіх нацыяў», якая фінансуе і рэклямуе інтэграцыйныя ініцыятывы, накіраваныя на тых, зто яшчэ не зьяўляецца чальцом EU25. Гэты праект мае мэту выклікаць дыялёг у грамадзтве, распрацаваць і разьвіць інтэграцыйныя мадэлі, паспрыяць распаўсюджваньню і асьвятленьню найлепшых інтэграцыйных ініцыятываў.

Ідэя мае сваіх прыхільнікаў і праціўнікаў. Прыхільнікі цьвердзяць, што быць амэрыканцам — ня значыць быць прывязаным да адной культуры, але азначае быць ляяльным грамадзянінам Злучаных Штатаў. То бок, ніхто ня мае пазбаўляцца сваіх культурных каранёў дзеля таго, каб лічыцца «амэрыканцам». Праціўнікі звычайна крытыкуюць канцэпцыю «салатніцы» разам з канцэпцыяю мультыкультуралізму, сьцьвярджаючы, што амэрыканцы мусяць мець агульную культуру, каб мець магчымасьць захоўваць амэрыканскую ідэнтычнасьць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kalman, Bobbie (2010). Canada: The Culture. Crabtree Pub. p. 4. ISBN 978-0-7787-9284-0. Retrieved 2012-06-04.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Sollars, Werner. Beyond Ethnicity: Consent and Descent in American Culture. 1987
  • Lind, Michael. The Next American Nation: The New Nationalism and the Fourth American Revolution. 1996
  • Schmidt, Alvin J. The Menace of Multiculturalism: Trojan Horse in America. 1997
  • Huntington, Samuel P. Who Are We?: The Challenges to America's National Identity. 2005
  • Chua, Amy. Day of Empire: How Hyperpowers Rise to Global Dominance and Why They Fall. 2007
  • Kolb, Eva. The Evolution of New York City's Multiculturalism: Melting Pot or Salad Bowl. 2009