Перайсьці да зьместу

Саламэя Паўлычка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саламэя Паўлычка
Соломія Павличко
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Соломія Павличко
Нарадзілася 15 сьнежня 1958(1958-12-15)
Памерла 31 сьнежня 1999(1999-12-31) (41 год)
Пахаваная Байкавыя могілкі, Кіеў
Бацькі Зьміцер Паўлычка
Дзеці Багдана Паўлычка[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці філёзаф, літаратурны крытык, перакладніца, пісьменьніца, літаратуразнаўца, публіцыстка, літаратар
Гады творчасьці 1986—1999
Мова украінская мова[1][2] і расейская мова[2]
Значныя творы «Дыскурс мадэрнізму ва ўкраінскай літаратуры» (1997), «Нацыяналізм, сэксуальнасьць, арыенталізм: складаны сьвет Агантангела Крымскага» (2000, 2001), «Фэмінізм: артыкулы, дасьледваньні, гутаркі і інтэрвію» (2002).

Саламэя Паўлычка (па-ўкраінску: Соломія Павличко; 15 сьнежня 1958, Львоў, Украіна ― 31 сьнежня 1999, Кіеў, Украіна) ― украінская літаратуразнаўца, перакладніца, пісьменьніца, публіцыстка[3].

Нарадзілася 15 сьнежня 1958 году ў Львове ў сям’і ўкраінскага пісьменьніка Дмітра Паўлычкі. Першыя гады жыла ў Львове, у 1965 годзе зь сям’ёй пераехала ў Кіеў, на Хрэшчацік. Зь дзяцінства яна шмат чытала, асабліва кнігі з бацькавай бібліятэкі, сярод якіх было шмат прывезеных з ЗША. Сярод іх быў раман Д. Лоўрэнса «Каханак лэдзі Чатэрлей» на ангельскай мове, які Саламэя пераклала за паўгады[4].

Навучалася на катэдры рамана-германскіх моваў і літаратуры Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі (1981), скончыла асьпірантуру пры ім. У 1984 г. абараніла кандыдацкую дысэртацыю па амэрыканскай літаратуры на тэму «Філязофская паэзія амэрыканскага рамантызму (паэтычная творчасьць Ральфа Ўолда Эмэрсана і Эмілі Дыкінсан)». У 1995 годзе абараніла доктарскую дысэртацыю на тэму «Тэарэтычны дыскурс украінскага мадэрнізму» пад кіраўніцтвам Кіры Шахавай[5].

31 сьнежня 1999 году яна ўдзельнічала ў тэлепраграме «Сніданку з 1+1», а ўвечары дома ў выніку атручваньня чадным газам ад няспраўнага катла страціла прытомнасьць і захлынулася ў ваннай ва ўзросьце 41 год. Пахаваньне Саламэі Паўлычкі адбылося ў Кіеве 4 студзеня 2000 году на Байкавых могілках з удзелам шматлікіх вернікаў[6].

Акадэмічная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

На працягу 15 гадоў Саламэя Паўлычка працавала ў Інстытуце літаратуры імя Т. Г. Шаўчэнкі НАН Украіны спачатку малодшай навуковай супрацоўніцай адзьдзелу замежнай літаратуры (1985—1990), потым навуковай супрацоўніцай (1990—1991), старэйшай навуковай супрацоўніцай (1992—1996), а потым вядучай навуковай супрацоўнікай аддзелу тэорыі літаратуры (1997—1999). Выкладала на філялягічным факультэце гуманітарных і сацыяльных навук Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі (1992—1993), а таксама на факультэце гуманітарных і сацыяльных навук Нацыянальнага ўнівэрсытэту «Кіева-Магілянская акадэмія» (1995)[7].

Саламэя Паўлычка была доктаркай філялягічных навук (1995), дацэнткай (1997) і прафэсаркай Кіева-Магілянскай акадэміі (1998), сяброўкай Нацыянальнага саюзу пісьменьнікаў Украіны (з 1992) і Асацыяцыі ўкраінскіх пісьменьнікаў (з 1997), а таксама ляўрэаткай прэміі імя акадэміка Сяргея Яфрэмава (пасьмяротна) за працу «Дыскурс мадэрнізму ва ўкраінскай літаратуры» (1999).

Паўлычка таксама была запрошанай выкладніцай украінскай літаратуры на катэдры славістыкі і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Альбэрцкага ўнівэрсытэту (Эдмантан, 1990) і ў Гарвардзкай летняй школе ўкраіністыкі (1996—1997), куды яе запрасілі ў якасьці стыпэндыянткі праграмы Фулбрайта[8].

У 1992 годзе Саламэя Паўлычка заснавала выдавецтва перакладной навуковай літаратуры «Основи», у якім да сьнежня 1999 году нязьменна ўзначальвала рэдакцыю і фармавала выдавецкую палітыку (з 2011 году выдавецтвам кіруе дачка Саламэі Багдана Паўлычка)[9].

Фэмінісцкі актывізм

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Саламэя Паўлычка — прызнаная аўтарка працаў па гісторыі фэмінізму[10].

Яна пачала выдаваць фэмінісцкую літаратуру ва Ўкраіне, працавала над ідэяй партнэрскай сям’і, вобразам новай украінскай жанчыны — актыўнай, творчай[11].

Найбольш вядомыя творы Саламэі Паўлычкі «Теорія літератури», «Фемінізм: статті, дослідження, бесіди та інтерв’ю», «Націоналізм, сексуальність, орієнталізм»[12].

Манаграфіі, эсэ

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Трансцендентальна поезія американського романтизму. Емерсон. Уітмен. Дікінсон. — Київ, 1988.
  • Байрон. Нарис життя і творчості. — Київ, 1989.
  • Лабіринти мислення. Інтелектуальний роман сучасної Великої Британії. — Київ, 1993.
  • Дискурс модернізму в українській літературі. — Київ, 1997; 2-e вид, 1999.
  • Solomea Pavlychko. 12. Progress on Hold: The Conservative Faces of Women in Ukraine [Архівовано 7 жовтня 2020 у Wayback Machine.] / pp. 219—234 in: Post-Soviet Women: From the Baltic to Central Asia. Edited by Mary Buckley. — Cambridge: Cambridge University Press, 1997. — XVII, 316p. — ISBN: 0521563208
  • Паперові люди (Англійський філософський роман 80-х років) — «Всесвіт» № 7, 1986.
  • Політичний бізнес Фредеріка Форсайта (Нові тенденції в масовій літературі Англії та США) — «Всесвіт» № 2, 1986.
  • За ідеали краси і правди — «Всесвіт» № 2, 1987.
  • Література під владою нечистої сили — «Всесвіт» № 9, 1987.
  • Листи з Києва. 12 травня 1990 — 2 квітня 1992 (2000).
  • Націоналізм, сексуальність, орієнталізм: складний світ Агатангела Кримського (2000, 2001).
  • Зарубіжна література: дослідження та критичні статті (2001).
  • Теорія літератури (2002).
  • Фемінізм: статті, дослідження, бесіди та інтерв’ю (2002).

Незавершанай засталася біяграфія ўкраінскага паэта, пісьменьніца і вучонага Агатангела Крымскага.

  • Арчибальд Білейні. Саджо та її бобри / Переклад з англійської Соломії Павличко. — Київ, 1986.
  • Григорій Грабович. Поет як міфотворець / Переклад з англійської Соломії Павличко. — Київ: Критика, 1998.— 2-е вид., випр.і авториз . — 206 с.
  • Девід Г. Лоуренс. Коханець леді Чатерлей / Переклад з англійської Соломії Павличко. — Київ: Основи, 1999. — ISBN 966-500-141-8
  • Вільям Ґолдінґ. Володар мух: повість / Переклад з англійської Соломії Павличко; Шпиль: повість / Переклад з англійської Лісняка. — Київ: Молодь, 1988. — ISBN 5-7720-0136-1

У 2019 годзе ў Кіеве імем Саламэі Паўлычкі назвалі вуліцу[13].

  1. Identifiants et Référentiels (фр.)ABES, 2011.
  2. 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. Vitaly Chernetsky, 'Pavlychko, Solomea (Solomiia) Dmytrivna', Who’s Who in Contemporary Women’s Writing, ed. Jane Eldredge Miller, Routledge, 2001. — С. 253.
  4. Віра Агєєва. Інтелектуальна біографія Соломії Павличко // Дух і літера. — 2001. — № 7-8 — С. 248—261.
  5. Віра Агєєва. Інтелектуальна біографія Соломії Павличко // Дух і літера. — 2001. — № 7-8 — С. 248—261.
  6. Оксана Забужко: не гратися у піддавки з читачем // BBCUkraine. — 2008. — 12 квіт.
  7. Олена Скоморощенко. Соломія Павличко — десять років вічності // Українська Правда — 2009. — 31 груд.
  8. Vitaly Chernetsky, 'Pavlychko, Solomea (Solomiia) Dmytrivna', Who’s Who in Contemporary Women’s Writing, ed. Jane Eldredge Miller, Routledge, 2001, p. 253.
  9. Vitaly Chernetsky, 'Pavlychko, Solomea (Solomiia) Dmytrivna', Who’s Who in Contemporary Women’s Writing, ed. Jane Eldredge Miller, Routledge, 2001, p. 253.
  10. Соломія Павличко, Фемінізм — непоганий інструмент, щоб назвати речі своїми іменами // День. — 1998. — 13 черв.
  11. Людмила Таран. Соломия Павлычко: собственной жизни хозяйка // Дзеркало тижня. — 1999. — 7 серп.
  12. Віра Агеєва. Інтелектуальна біографія Соломії Павличко // Дух і літера. — 2008. — 11 бер.
  13. У Києві з’явилася вулиця Соломії Павличко, Читомо, 17.11.2019,https://chytomo.com/u-kyievi-z-iavylasia-vulytsia-solomii-pavlychko/