Сакольнік Томаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сакольнік Томаш
Кароль сокалаў
Sokoliar Tomáš
Král sokolů
Жанр мастацкі, сямейны
Рэжысэр Вацлаў Ворлічак
Прадусар
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар Крэсімір Дэмбскі(pl)
Апэратар Эміль Сіратэк
Вытворчасьць
  • Focusfilm Kft.
  • Komitet Kinematografii
  • Studio Filmowe Oko
  • Vision Film Production
  • Bontonfilm
  • Budapest Film
  • Jeck Films
  • Cinemasound
Дата выхаду 9 сакавіка 2000
Час 94 хв.
Краіна
Мова славацкая
Старонка на IMDb

«Сако́льнік То́маш» або «Каро́ль со́калаў» (па-славацку: Sokoliar Tomáš, па-чэску: Král sokolů, па-польску: Król sokołów, па-вугорску: Solymász Tamás, па-француску: Thomas le fauconnier, па-нямецку: Tomas und der Falkenkönig) — мастацкі фільм рэжысэра Вацлава Ворлічка 2000 року, сьфільмаваны паводле аднайменнага раману Ёзэфа Цігер-Гронскага(sk). Сумесная вытворчасьць Славаччыны, Чэхіі, Польшчы, Вугоршчыны, Нямеччыны і Францыі.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

XVI стагодзьдзе. Чатырнаццацігадовы Томаш (Браньё Голічак(sk)) жыве разам з бацькам (Уладзімер Едляўскі(sk)), дзедам Мэтодам (Андрэй Мойжыш) і сястрычкаю Агатаю (Люцыя Баратава) на ўлоньні прыроды. Бацька, падконны князя Баладора (Юрай Кукура(sk)) з суседняга замку, апякуецца ягоным табуном. Хлопчык з маленства мешкае ў гарах, ведае кожны іхні куточак і мае надзвычайную здольнасьць разумець мову зьвяроў і птушак.

Пасьля таго як бацьку, княскага падконнага, загрызьлі ваўкі, Томаш зь дзедам ідуць у Баладораў замак, каб папрасіць лапік зямлі. Томаш упершыню сутыкаецца зь несправядлівасьцю і гвалтам. Баладораў сакольнік Івэр (Іржы Лангмаер) ашуквае і б’е старога Мэтода, які выклікае ягоны гнеў толькі за тое, што паважае ранейшага сакольніка, таямнічага і ганарлівага Вагана. Той зь іх, хто здолее спаймаць каралеўскага сокала з залатым мэдалём, які кружляе недзе над лясамі, стане найвялікшым і найгалоўным сакольнікам у краі.

Томаш у замку вызваляе княскага служку Вінка (Любаш Касьцельны(sk)), пакаранага дваццацьцю ўдарамі плецьцю за разьбіты жбан. Скарыстаўшыся нагодай, Томаш сядае на каня, які вязе лячэбную гразь для Баладора і, здолеўшы яго зацугляць, пасьпяхова выпрошвае ў князя зямельны надзел. У замку акурат у гэты час вялікае ўзрушэньне: малодшая Баладорава дачка Фарміна (Клара Яндава) сьвяткуе сваё шаснаццацігодзьдзе і неўзабаве мае ўзяць шлюб з ваяводзічам Вострыкам (Яраслаў Жваста), сынам валадара суседняй дзяржавы. Баладор прагне, каб Фарміна выйшла за сапраўднага мужчыну, бо муж старэйшай дачкі Сафіі (Агнешка Вагнэр(pl)) служыць хіба прадметам кпінаў свайго цесьця.

Фарміне падабаецца свой нарачоны, аднак яна зьбянтэжаная ягонай сарамлівасьцю. Таму, калі Томаш выпадкова трапляе на іхнія заручыны, яна з ахвотаю згаджаецца патанчыць зь ім разам. Томаш закахаўся ў Баладораву дачку, зь якой яны аднаго ўзросту, аднак тая ўспрымае яго толькі як сябра.

Аднаго дня Томаш ратуе рудога Вінка, на якога Івэр са сваімі памагатымі нацкавалі любімага сабаку Баладора — Перуна. Томаш, паразмаўляўшы зь Перуном, пераўтварае яго з грознага вартаўніка ў гульлівае шчанё. За гэта яму пагражае суворае пакараньне, і Томаш уцякае, калі ў іхні стан прыходзяць служкі Баладора. Дарога прыводзіць яго да хаціны былога сакольніка Вагана (Вальдэмар Каўнацкі(pl)), які страціў сваю пасаду праз інтрыгі Івэра. Томаш уважліва сачыў за каралеўскім сокалам і з часам здолеў «угаварыць» яго на прыручэньне, ведаючы, што за гэтага сокала Баладор вярнуў бы Вагану ягоную пасаду. Ваган, адкрыўшы здольнасьці хлопчыка, разумее, што той стане годным пераемнікам на пасадзе княскага сакольніка.

Падступны Івэр, які сам марыць заняць месца першага сакольніка, пляце інтрыгі супраць свайго суперніка. Калі Вострык з сям’ёй едзе ў замак Баладора на вясельле, Івэр выкрадае яго і, зламаўшы таму нагу, кідае ў пячэры пасярод лесу на скананьне. Пасьля, прывезшы падроблены доказ, паведамляе князю Баладору, што Ваган з Томашам забілі Вострыка, і тых кідаюць у вязьніцу. Вясельле Фарміны пад пагрозай, а абвінавачаных вырашаюць павесіць.

Аднак Томаш здолеў уцячы зь вязьніцы і з дапамогаю прыручанага Караля сокалаў адшукаць Вострыка. Яны вяртаюцца ў замак у той момант, калі шыбеніца ўжо падрыхтаваная. Баладор выбачаецца за агавор сакольніка, а Івэра і судзьдзю высылае з краю.

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцы здымак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здымкі замку Баладора адбываліся ў месцы Красна Гўорка(sk) і часткова ў Ораўскім замку. Прыродныя сцэны таксама здымаліся на Ораве ў ваколіцах Гут(sk), Вэлькага Боравага(sk), Габаўкі(sk) і Зубэрца(sk)[2].

Каліба, у якой Томаш з бацькам хаваліся, пасьвячы коні, знаходзіцца ля вёскі Малаціна(sk). Халупа, дзе мешкаў сакольнік Ваган, была на час здымкаў пастаўленая на лузе ў Суляўскіх скалах(sk) ля Бітчы(sk)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Awards for Král sokolu (2000)(анг.) IMDb Праверана 20 студзеня 2013 г.
  2. ^ а б Král sokolů(чэс.) Filmová místa Праверана 20 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]