Садавінаядзеньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Садавіна.

Садаві́наядзе́ньне (садаві́нае́дзтва, пло́даядзе́ньне, пладае́дзтва, фруктарыя́нства, фрутарыя́нства) — стыль жыцьця, вызнаўцы якога дапускаюць спажываньне выключна садавіны і гародніны, арэхаў і насеньня[1], зрываньне якіх не выклікае сьмерці, шкоды альбо іначай зьнішчэньня расьліны[2][3][4]. Не дапускаюць спажываньня, напрыклад, морквы альбо капусты. Іншымі словамі, на думку прыхільнікаў ідэі, садавінаядзеньне — гэта перанясеньне ідэі вэганства на расьліны.

Шкоднасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле кандыдаткі біялягічных навук і начальніцы аддзелу харчаваньня Навукова-практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаваньні Людмілы Мельнікавай:

Доўгае прымяненьне строгага вэгетарыянства, пры якім выключаюцца любыя віды мяса жывёлы, птушак, рыб, морапрадукты, а таксама малако і малочныя прадукты, яйкі, з гадамі прыводзіць да рэзкага дэфіцыту жалеза, цынку, кальцу, вітамінаў А, В2, В12, D, незаменных амінакісьляў. Хоць колькасьць жалеза, медзі, цынку ў рацыёнах строгіх вэгетарыянцаў можа быць дастатковай, але засваяльнасьць іх з расьлінных прадуктаў нізкая. Нават у здаровых людзей, якія выключылі са свайго рацыёну ўсе прадукты жывёльнага паходжаньня, могуць разьвівацца дысьбіёз, гіпавітаміноз і бялковая недастатковасьць. Улічваючы, што вэгетарыянства ня можа забясьпечыць павышаную патрэбнасьць у лёгказасваяльным кальцы, у жанчын у пэрыяд постмэнапаўзы і ў пажылых людзей высокая рызыка разьвіцьця астэапарозу. Таксама вядома, што лёгказасваяльнае жалеза знаходзіцца толькі ў прадуктах жывёльнага паходжаньня, недахоп яго ў вэгетарыянскай дыеце можа прыводзіць да разьвіцьця жалезадэфіцытнай анэміі. Такім чынам, строгае вэгетарыянства нельга лічыць рацыянальным харчаваньнем для дзяцей, падлеткаў, цяжарных жанчын, кормячых маці, пажылых людзей, спартоўцаў[5].

Паводле супярэчлівага погляду Амэрыканскага дыеталягічнага аб’яднаньня 2009 году[6]:

Належна заплянаваныя вэгетарыянскія дыеты, у тым ліку строга вэгетарыянскія, то бок вэганскія, зьяўляюцца здаровымі, задавальняюць харчовым патрабаваньням.

...

Вітамін B12 мусіць атрымвацца вэганамі праз пастаяннае ўжыцьцё ўзбагачанай вітамінам B12 ежы.

...

Цяжарныя і кормячыя грудзьмі.. вэганкі мусяць абіраць узбагачаную доказагексаенавай кісьляй ежу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Houghton Mifflin Company, The American Heritage Dictionary of the English Language, Fourth Edition, 2009.
  2. ^ Sins of the Flesh: A History of Ethical Vegetarian Thought, Rod Preece, UBC Press, 2008 "Since plants have life, it is necessary, if one is not to starve, to live from the fruit of the plant in such a manner that the host plant itself does not die."
  3. ^ Nutrition for the recreational athlete, Catherine G. Ratzin Jackson, page 95, “The fruitarian diet usually consists of consuming those parts of the plant that are cast off or dropped from the plant and that do not involve the destruction of the plant itself.”, 249 page, CRC Press, 1995, ISBN 0-8493-7914-8, ISBN 978-0-8493-7914-7
  4. ^ Handbook Of Pediatric Nutrition, Patricia Samour, “A fruitarian diet consists of only fruits. Any plant food that is botanically a fruit or can be obtained without killing or harming the plant is considered a fruit.", Jones & Bartlett Publishers, 2003, page 143.
  5. ^ Хрысьціна Рашанок. У Беларусі разьвіваецца рынак здаровага харчаваньня // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 19 жніўня 2013 г. Праверана 20 верасьня 2013 г.
  6. ^ Погляд Амэрыканскага дыеталягічнага аб’яднаньня: Вэгетарыянскія дыеты (анг.) = Position of the American Dietetic Association: Vegetarian Diets // Часопіс Амэрыканскага дыеталягічнага аб’яднаньня : часопіс. — Ліпень 2009. — Т. 109. — № 7. — С. 1266-1282. — ISSN 0002-8223.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]