Сабініян (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сабініян (папа рымскі)
Sabinian.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 530
Blera
Памёр 22 лютага 606
Рым
ДэнамінацыяКаталіцкая царква
Заняткідыплямат, клерык, ксёндз

Сабініян (па-лацінску: Sabinianus PP.; памёр 22 лютага 606) — папа рымскі з 13 верасьня 604 па 22 лютага 606 году. Нарадзіўся каля горад Вітэрба. За часам служэньня Грыгорыюса I рымскім папам зьяўляўся папскім нунцыем у Канстантынопалі.

Ня карыстаўся папулярнасьцю ў рымлянаў праз сваю няўдалую эканамічную дзейнасьць. У адрозьненьне ад папы Грыгорыюса, які бясплатна раздаваў збожжа падчас голаду, Сабініян прадаваў хлеб па высокіх цэнах. Лічыцца, што ён увёў звычай біць у званы ў пэўныя моманты царкоўных службаў, а таксама загадаў разьмясьціць сонечны гадзіньнік на цэрквах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сабініян (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў