Сабінаў
Каардынаты: градусы шыраты > 90
Каардынаты: градусы даўгаты >= 360
| Сабінаў славац. Sabinov | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Славаччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Прашаўскі | ||||
| Першыя згадкі | 1248 | ||||
| Дата заснаваньня | 1248 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Прэзыдэнт места | Пэтар Моўчан[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | |||||
| Вышыня НУМ | 320 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | Каардынаты: градусы шыраты > 90 Каардынаты: градусы даўгаты >= 360 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 051 | ||||
| Паштовы індэкс | 083 01 | ||||
| Нумарны знак | SB | ||||
| Сайт | sabinov.sk | ||||
| Сабінаў на мапе Славаччыны Сабінаў | |||||
Са́бінаў (па-славацку: Sabinov, па-вугорску: Kisszeben, па-нямецку: Zeben, па-лацінску: Cibinium) — невялікі горад на ўсходзе Славаччыны. Знаходзіцца прыкладна за 20 км ад Прашава і за 55 км ад Кошыцаў. Насельніцтва — 12 378 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя пісьмовыя згадкі пра горад датуюцца 1248 годам. Да прыходу нямецкіх пасяленцаў у сярэдзіне XIII стагодзьдзя Сабінаў быў населены вылучна славакамі. У 1299 годзе Сабінаў атрымаў гарадзкія правы і ў 1405 годзе каралём Жыгімонтам Люксэмбурскім быў абвешчаны вольным каралеўскім горадам. У XV стагодзьдзі горад далучыўся да Пэнтапалітаны — альянсу пяці гарадоў на паўночным усходзе Вугорскага каралеўства (Бардзеёў, Левача, Кошыцэ, Прашаў і Сабінаў). XVI—XVII стагодзьдзі сталі пэрыядам буйнога сацыяльнага і эканамічнага росквіту, за чым пасьледвалі гады рэцэсіі. У 1740 годзе піярыстамі тут была заснаваная сярэдняя школа. Гісторыя Сабінава вельмі падобная да гісторыі іншых мястэчак гэтага рэгіёну.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле перапісу 1910 году колькасьць насельніцтва гораду налічвала 3 288 чалавек: 1640 славакаў, 1168 вугорцаў, 341 немец і 120 цыганаў.
Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвала 12 290 чалавек. Нацыянальны склад: 90,62% — славакі, 6,40% — цыганы, 0,48% — чэхі і 0,14% — русіны[3]. Рэлігійны склад: 70,48% — рыма-каталікі, 10,53% — грэка-католікі, 5,14% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 4,16% — лютэране[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Hustota obyvateľstva - obce [om7014rr : Rozloha (Štvorcový meter)] — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025.
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] (славац.) — Bratislava: ŠÚ SR, 2025.
- 1 2 Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-12-15 г.