Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Комплекс былога кляштару францішканаў
Комплекс былога кляштару францішканаў
Краіна Беларусь
Места Наваградак
Каардынаты 53°35′55.43″ пн. ш. 25°49′24.56″ у. д. / 53.5987306° пн. ш. 25.8234889° у. д. / 53.5987306; 25.8234889Каардынаты: 53°35′55.43″ пн. ш. 25°49′24.56″ у. д. / 53.5987306° пн. ш. 25.8234889° у. д. / 53.5987306; 25.8234889
Дата заснаваньня XIV ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвято́га Анто́нія Падуа́нскага і кля́штар францішка́наў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Наваградку. Знаходзіцца на гістарычнай Францішканскай вуліцы[a]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

У наш час у будынку касьцёла месьціцца катэдральны сабор Сьвятога Мікалая Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, у кляштарным корпусе — жыльлё.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтэнтычны выгляд, 1883

Кляштар ордэна францішканаў існаваў у Наваградку ўжо ў 1323 годзе, што вынікае зь ліста князя Гедзіміна да Папы Рымскага. Пабудова драўлянага касьцёла датуецца 1434 годам. Мураваныя касьцёл і кляштар збудавалі ў 1780 годзе[1] (паводле некаторых зьвестак, у 1714 годзе). Фундатарам будаваньня быў падстолі наваградзкі Тамаш Вайніловіч.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) улады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар, а ў 1846 годзе гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1852 годзе касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры барока. Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса.

Касьцёл — 3-нэфавая базыліка з 5-граннай алтарнай апсыдай. Галоўны фасад падзяляецца разьвітым антаблемэнтам на тры ярусы, сьцены цэнтральнага нэфа — пілястрамі. Бакавыя фасады праразаюцца высокімі аконнымі праёмамі, разьмешчанымі на двух узроўнях. Трэці ярус — невысокая вежа-званіца з купалком на 8-гранным барабане. Вокны галоўнага фасаду (з паўцыркульным і аркавым завяршэньнем) упрыгожваюць вітражы. У тоўшчы сьцяны галоўнага фасаду дзьве вітыя лесьвіцы, якія вядуць на званіцу. Бакавыя нэфы перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі, цэнтральны — цыліндрычнымі з распалубкамі.

Кляштарны корпус — 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак. Галоўны фасад (з уваходам у цэнтры) рытмічна падзяляецца прастакутнымі вокнамі. На паўднёвым тарцовым фасадзе вонкавыя мураваныя сходы, агароджаныя падпорнай сьцяной і ўмацаваныя масіўным контрфорсам. Плян калідорны. Перакрываецца ў асноўным крыжовымі скляпеньнямі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гарадзенская, 6

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Чарняўская Т., Ярашэвіч А. Навагрудскі касцёл і кляштар францысканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 359.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000391

Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў