Перайсьці да зьместу

Рамуальд Траўгут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Р. Траўгут»)
Рамуальд Людвікавіч Траўгут
лац. Ramuald Traŭgut
16 студзеня 1826(1826-01-16)[1][2]5 жніўня 1864(1864-08-05)[1][2] (38 гадоў)
Мянушка Кракоўскі
Месца нараджэньня Шастакова, Берасьцейскі павет
Месца сьмерці Варшава
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
Званьне падпалкоўнік (1845),
генэрал (1863)
Бітвы/войны Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Вугоршчыне,
Крымская вайна,
Паўстаньне 1863—1864 гадоў

Рамуа́льд Тра́ўгут (польск. Romuald Traugutt; 16 студзеня 1826, в. Шастакова, Берасьцейскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 5 жніўня 1864, Варшава; Псэўданім: Кракоўскі) — генэрал, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, адзін зь яго кіраўнікоў.

Паходжаньне і станаўленьне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Р. Траўгут з жонкай, 1852 г.

Род Рамуальда паходзіць з Саксоніі, што асеў у Рэчы Паспалітай у першай палове XVIII стагодзьдзя. Дзед Якуб Траўгут быў удзельнікам паўстаньня 1794 году, паплечнік Тадэвуша Касьцюшкі. Бацькі Людвіг і Аляіза з Блоцкіх трымалі маёнтак ў Шастакова. Найвялікшы ўплыў у выхаваньні Рамуальда зрабіла ягоная бабуля Юстына Блоцкая, якая выхоўвала яго ў духу патрыятызму.

У 1836—1842 гадох навучаўся ў Сьвіслацкай гімназіі, якую скончыў з срэбным мэдалём. Спрабаваў паступіць ў Пецярбурскі інстытут інжынэрнай камунікацыі, але інстытут быў рэарганізаваны і Рамуальд ня быў прыняты. Тады ён надумаў пайсьці на службу ў армію Расейскай імпэрыі.

Трагічныя часы для Рамуальда выпадаюць на 1859 і 1860 гады. За кароткі прамежак часу сьмерць забірае спачатку ў лістападзе 1859 году бабулю Юстыну, потым паводле чаргі паміраюць у кастрычніку — дачка, у студзені 1860 году — жонка Ганна, у траўні — сын. Таксама памерлы ў лютым 1860 году дзед Віталь Шуйскі (Witalis Szujski) пакідае Рамуальду ў спадчыну невялікі маёнтак ў Востраве (цяпер Астроўе), што ля Кобрыню. Там Траўгут знаёміцца з Антанінай Касьцюшкоўнай (Antonine Kosciuszkowne), дачкой Аляксандра (быў паплечнікам Тадэвуша Касьцюшкі) і каб забясьпечыць двух малых яе дачок, бярэ Антаніну сабе ў жонкі. Шлюб адбыўся 13 чэрвеня 1862 году. Таго ж году ў годнасьці падпалкоўніка звольніўся з войска на пэнсію з правам нашэньня мундзіра і жалаваньнем 230 рублёў. Жыве ў Востраве да самага пачатку паўстаньня.

У красавіку 1863 году ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі аддзел. З кастрычніка 1863 году кіраўнік Нацыянальнага ўраду ў Варшаве, фактычна дыктатар паўстаньня[3]. Арыштаваны расейскімі акупантамі 30 сакавіка 1864 году, згодна з выракам расейскага вайсковага суду павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.

У 1928 годзе ў месьце Сьвіслачы паставілі помнік Рамуальду Траўгуту, адноўлены ў 1989 годзе.

  1. ^ а б в Romuald Traugutt // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ а б в Brozović D., Ladan T. Romuald Traugutt // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с.
  3. ^ Кісялёў Г. Траўгут Рамуальд Людвікавіч // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 518.
  • Paniszewa H. Szlakiem Traugutta po Polesiu / H. Paniszewa // Echa Polesia. Nr. 1, 2013. S. 3—15

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]