Перайсьці да зьместу

Рэфэрэндум у Ірляндыі 2015 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вынікі рэфэрэндуму паводле графстваў

Канстытуцы́йны рэфэрэ́ндум у Ірля́ндыі ладзіўся 22 траўня 2015 году і датычыўся ўнясеньня правак у Канстытуцыю Ірляндыі. На рэфэрэндум былі вынесеныя два пытаньні:

Пытаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова былі заплянаваныя рэфэрэндумы па чатырох пытаньнях, аднак галасаваньні па зьніжэньні мінімальнага веку для ўдзелу ў выбарах з 18 да 16 гадоў і па стварэньні Аб’яднанага патэнтнага суду не былі вынесеныя на рэфэрэндум[2][3].

Аднаплоцевыя шлюбы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: 34-я папраўка ў Канстытуцыю Ірляндыі

Выбарцам было прапанавана дапоўніць Канстытуцыю тэкстам: «шлюб можа быць заключаны ў адпаведнасьці з законам двума асобамі безаглядна да іхняй плоці»[1]. За ўнясеньне папраўкі выказваліся ўрад[4] і асноўныя партыі[5], і яна была падтрыманая 62,07% галасоў[6].

Трыццаць чацьвертая папраўка Канстытуцыйнага закону 2015 году
За або супраць Колькасьць галасоў Адсотак
Рэфэрэндум адбыўся За 1 201 607 62.07%
Супраць 734 300 37.93%
Сапраўдных галасоў 1 935 907 99.29%
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі 13 818 0.71%
Агульная колькасьць галасоў 1 949 725 100.00%
Яўка 60.52%
Колькасьць выбарнікаў 3 221 681

Узрост прэзыдэнцкага кандыдацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: 35-я папраўка ў Канстытуцыю Ірляндыі

Выбарцы адмовіліся зьнізіць мінімальны ўзрост для прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта з 35 да 21-гадовага веку 73% галасоў[7].

Трыццаць пятая папраўка Канстытуцыйнага закону 2015 году
За або супраць Колькасьць галасоў Адсотак
Рэфэрэндум не адбыўся Супраць 1 412 602 73.06%
За 520 898 26.94%
Сапраўдных галасоў 1 933 500 99.18%
Колькасьць галасоў, прызнаных несапраўднымі 15 938 0.82%
Агульная колькасьць галасоў 1 949 438 100.00%
Яўка 60.52%
Колькасьць выбарнікаў 3 221 681

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Wording of same-sex marriage referendum published (анг.). Raidió Teilifís Éireann (21 студзеня 2015). Праверана 31 студзеня 2018 г.
  2. ^ Kelly, Olivia (14 жніўня 2014) Government to hold up to half a dozen referendums next year (анг.). The Irish TimesПраверана 31 студзеня 2018 г.
  3. ^ Collins, Stephen (15 студзеня 2015) Coalition abandons plan for poll on younger voting age (анг.). The Irish TimesПраверана 31 студзеня 2018 г.
  4. ^ Sheahan, Fionnan (5 лістапада 2013) Government to call for Yes vote for gay marriage (анг.). Irish Independent. Праверана 31 студзеня 2018 г.
  5. ^ Fine Gael says ‘yes’ to same-sex marriage but ‘no’ to legalising cannabis (анг.) TheJournal.ie Праверана 31 студзеня 2018 г.
  6. ^ Results received at the Central Count Centre for the referendum on the Thirty-fourth Amendment of the Constitution (Marriage Equality) Bill 2015 (анг.) Referendum Ireland Праверана 31 студзеня 2018 г. Архіўная копія ад 27 сакавіка 2016 г.
  7. ^ Results received at the Central Count Centre for the referendum on the Thirty-fifth Amendment of the Constitution (Age of Eligibility for Election to the Office of President) Bill 2015 (анг.) Referendum Ireland Праверана 31 студзеня 2018 г. Архіўная копія ад 24 сакавіка 2016 г.