Перайсьці да зьместу

Рэспубліка Конга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рэспубліка Конґа»)
Рэспубліка Конга
République du Congo
Repubilika ya Kongo
Republiki ya Kongó
Сьцяг Рэспублікі Конга
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз: «Unité, Travail, Progrès» («Адзінства, праца, прагрэс»)
Дзяржаўны гімн: «La Congolaise»
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Конга
Афіцыйная мова француская, конга, кітуба
Сталіца Бразавіль
Найбуйнейшы горад Бразавіль
Форма кіраваньня рэспубліка
Дэніс Сасу Нгеса
Ісідорэ Мваўба
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
64-е месца ў сьвеце
342 000 км²
3,3
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
128-е месца ў сьвеце
3 686 000
10,8/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
154 месца ў сьвеце
$14,305 млрд
$3919
Валюта Франк КФА (XAF)
Часавы пас WAT
Незалежнасьць
— ад Францыі

15 жніўня 1960
Аўтамабільны знак RCB
Дамэн верхняга ўзроўню .cg
Тэлефонны код +242
Мапа Рэспублікі Конга
Мапа Рэспублікі Конга

Рэспу́бліка Ко́нга (Рэспу́бліка Ко́нґа) (па-француску: République du Congo) — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Габонам, Камэрунам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Анголай.

Рэспубліка Конга — былая француская калёнія з назвай Францускае Конга ці Цэнтральнае Конга, а адразу пасьля атрыманьня незалежнасьці называлася Конга-Бразавіль.

Тып ураду краіны — рэспубліка. Кіраўнік ураду — прэзыдэнт, які выбіраецца тэрмінам на 7 гадоў. Вышэйшы выканаўчы орган — урад, які кіруецца прэзыдэнтам. Парлямэнт дзьвюхпалатны: Нацыянальная Грамада — 137 дэпутатаў з 5-гадовым тэрмінам дзеяньня і Сэнат — 66 удзельнікаў, якія выбіраюцца на 6-гадовы тэрмін.

Асноўныя палітычныя партыі краіны:

  • Кангалеская партыя працы
  • Аб’яднаньне за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс
  • Кангалескі рух за дэмакратыю і інтэгральнае разьвіцьцё

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вобласьці Рэспублікі Конга

Рэспубліка Конга падзелена на 12 абласьцей.

Вобласьць Вобласьць (па-француску) Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (2004), чал.
1 Бразавіль Brazzaville Бразавіль 100 1 243 523
2 Буэнза Bouenza Мадзінгу 12 265 282 666
3 Заходні Кювэт Cuvette-Ouest Эва 28 790 49 883
4 Куілу Kouilou Лоанго 12 550 82 143
5 Кювэт Cuvette Аванда 46 060 174 976
6 Лекуму Lékoumou Сібіці 20 950 78 023
7 Лікуала Likouala Імпфонда 66 044 85 646
8 Ніяры Niari Лубомбо 25 942 244 706
9 Плато Plateaux Джамбала 38 400 140 184
10 Пуэнт-Нуар Pointe-Noire Пуэнт-Нуар 1 144 724 527
11 Пул Pool Кінкала 33 955 235 313
12 Санга Sangha Веса 55 800 61 892

Рэспубліка Конга знаходзіцца ў Цэнтральнай Афрыцы, мяжуе з Габонам, Камэрунам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Анголай, мае выхад да Атлянтычнага акіяна.

Самыя вялікія рэкі: Квілу і Конга. Самы высокі пункт краіны: на паўднёвым захадзе краіны 1040 м.

Клімат — экватарыяльны на поўначы і субэкватарыяльны на поўдні. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня складае +22 °C. Сярэднегадавыя ападкі: 1200—2000 мм.

Краіна мае пераважна сельскагаспадарчую будову эканомікі, з багатымі запасамі карысных выкапняў. У сельскай гаспадарцы занятыя 59% насельніцтва, хоць сельская гаспадарка складае толькі 10% нацыянальнага прыбытку.

Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: пальмавае масла, кава, земляныя арэхі, кукуруза, цытрусы.

Амаль увесь астатні прыбытак краіны складаецца са здабычы і экспарту нафты, жалезнай руды, дыямэнтаў. Разьвіцьцё атрымала перапрацоўка дрэва.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]