Перайсьці да зьместу

Узбэкістан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рэспубліка Ўзбэкістан»)
Узбэкістан
лац. Uzbekistan

O‘zbekiston Respublikasi
Сьцяг Узбэкістану Герб Узбэкістану
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Дзяржаўны гімн Узбэкістану»
Месцазнаходжаньне Узбэкістану
Афіцыйная мова узбэцкая
Сталіца Ташкент
Найбуйнейшы горад Ташкент
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Шаўкат Мірзіяеў
Шаўкат Мірзіяеў
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
56 месца ў сьвеце
447 400 км²
4,9
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
45 месца ў сьвеце
27 606 007
61,4/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
74 месца ў сьвеце
$71,618 млрд
$2634
Валюта Узбэцкі сом (UZS)
Часавы пас UZT (UTC+5)
Незалежнасьць
— ад СССР

1 верасьня 1991 году
Дамэн верхняга ўзроўню .uz
Тэлефонны код +998
Мапа Ўзбэкістану
Мапа Ўзбэкістану

Узбэкістан (па-ўзбэцку: O‘zbekiston), афіцыйны назоў Рэспубліка Ўзбэкістан (O‘zbekiston Respublikasi) — анкляўная дзяржава ў цэнтральнай частцы Сярэдняй Азіі. Мяжуе на поўначы і захадзе з Казахстанам, на поўдні з Туркмэністанам і Аўганістанам, на ўсходзе з Таджыкістанам і Кыргыстанам.

Узбэкістан атрымаў незалежнасьць у 1991 годзе. Дэклярацыя аб незалежнасьці прынятая 31 жніўня 1991 году.

Унутраная палітыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Канстытуцыі, Узбэкістан — сьвецкая дэмакратычная дзяржава. Галава дзяржавы — прэзыдэнт. Заканадаўчы орган — Алій Мажліс, які дзеліцца на Ніжнюю, або Заканадаўчую, палату і Верхнюю, або Сэнат.

У 2005 годзе ў асяродзьдзі кіраўніцтва Ўзбэкістану абвастрылася барацьба за ўладу. У Ташкенце распаўсюдзіліся чуткі аб хваробе прэзыдэнта Іслама Карымава і аб гатовасьці яго найбліжэйшага асяродзьдзя пачаць змаганьне за яго «спадчыну».

Доўгі час асноўнай апорай рэжыму лічыліся Міністэрства ўнутраных справаў (міністар Закір Алматаў) і Служба нацыянальнай бясьпекі (Рустам Інаятаў). У 2005 годзе, аднак, Алматаў сышоў з палітычнай сцэны — неўзабаве пасьля падушэньня андыжанскага паўстаньня Іслам Карымаў вывеў унутраныя войскі з падпарадкаваньня МУС, перадаўшы іх СНБ. Закір Алматаў выехаў у Нямеччыну на лячэньне, а ў сьнежні 2005 году, ў сувязі з пагрозай судовага перасьледу, вярнуўся на радзіму і сышоў на пэнсію. Гэта парушыла балянс сілавых структур і падвысіла ўразьлівасьць прэзыдэнта — тым больш, што, па адной з наяўных вэрсіяў, андыжанскія падзеі былі справакаваныя адной з канкуруючых спэцслужбаў.

Вонкавая палітыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ зь лета 2005 году Іслам Карымаў стаў усё часьцей выказвацца пра неабходнасьць стварэньня міжнародных сілаў хуткага рэагаваньня, якія бы можна была б выкарыстоўваць для падушэньня антыўрадавых выступаў у той ці іншай краіне. Менавіта гэтая думка лягла ў аснову дамовы аб хаўрусьніцкіх стасунках, падпісанай у кастрычніку 2005 году Расеяй і Ўзбэкістанам.

Узбэцкія ўлады таксама выступілі з праектам стварэньня міжнародных «антырэвалюцыйных»-карных сілаў на постсавецкай прасторы ў рамках АДКБ. Рыхтуючыся да ўступу ў гэтую арганізацыю, Узбэкістан падрыхтаваў пакет прапановаў па яе ўдасканаленьні, уключаючы стварэньне ў яе рамках выведвальнай і контарвыведніцкай структураў, а таксама распрацоўку мэханізмаў, якія б дазвалялі АДКБ даваць дзяржавам Цэнтральнай Азіі гарантыі ўнутранай бясьпекі.

Дачыненьні зь Беларусьсю

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 студзеня 1993 году ўрады Беларусі і Ўзбэкістану ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні і заключылі Пагадненьне «Аб гандлёвых дачыненьнях». 1 жніўня 2019 году падпісалі міжуравадае Пагадненьне «Аб узаемным заахвочваньні і ахове ўкладаньняў».

Мапа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Ўзбэкістану

Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Ўзбэкістан падзяляецца на 1 аўтаномную рэспубліку (respublika) — Каракалпакстан, 1 горад (shahar) — Ташкент і 12 вілаятаў (viloyatlar, у ад. л. — viloyat) — Андыжанскі вілаят, Бухарскі вілаят, Фэрганскі вілаят, Джызацкі вілаят, Харэзмскі вілаят, Наманганскі вілаят, Наваіскі вілаят, Кашкадар’інскі вілаят, Самаркандзкі вілаят, Сырдар’інскі вілаят, Сурхандар’інскі вілаят, Ташкенцкі вілаят.

Асноўныя гарады: Андыжан, Бухара, Газлі, Каракуль, Каршы, Каканд, Наваі, Наманган, Нукус, Самарканд, Ташкент, Тэрмэз, Ургенч, Учкудук, Фэргана.

У структуры СУП значная вага сельскай гаспадаркі — 38%, на прамысловасьць прыходзіцца 26%, на сфэру паслуг — 36%. У 2004 годзе СУП вырас на 4,4%. Інфляцыя працягвае расьці з-за нядосыць высокай актыўнасьці эканомікі пры яе вялікшым патэнцыяле і недастатковых рынках збыту высокатэхналягічнай прадукцыі.

Найважнейшай сельскагаспадарчай прадукцыяй Узбэкістану, апроч бавоўны, зьяўляюцца садавіна, гародніна і збожжа (пшаніца, рыс і кукуруза).

Краіна займае другое месца ў сьвеце па экспарце бавоўны. Таксама Ўзбэкістан экспартуе золата, мінэральныя ўгнаеньні, мэталы, прадукцыю тэкстыльнай і харчовай прамысловасьці, аўтамабілі. Імпартуе пераважна прамысловае абсталяваньне і тэхніку, а таксама прадукты харчаваньня, мэталы і хімікаліі. Аб’ём экспарту ў 2004 склаў 3,7 млрд даляраў ЗША, імпарту — 2,8 млрд дал.

Узровень беспрацоўя па афіцыйных дадзеных складае 0,6%, (па ацэнках міжнародных незалежных экспэртаў — 20%). Значная частка працоўнай нелегальнай міграцыі прыходзіцца на Расею. 44% працаздольнага насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, у прамысловасьці — 20%, у сфэры паслуг — 36%.

Асноўным энэргетычным рэсурсам зьяўляецца прыродны газ і вугаль.

37% — гарадзкое, 63% — сельскае.

Вернікі пераважна мусульмане — суніты. Ёсьць праваслаўныя, каталікі, адвэнтысты, юдэі, будысты.

Грамадзкае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ва Ўзбэкістане шырока распаўсюджаны суседзкія грамады — махальлі. На іх ускладзеныя абавязкі па арганізацыі ўсяго паўсядзённага жыцьця мікрараёну або кішлака. Сьвяты — таксама іх клопат, бо мала якім бацькам пад сілу без староньняй дапамогі наладзіць, напрыклад, вясельле — на гэтую ўрачыстасьць тут запрашаюць па некалькі сотняў чалавек. У сучасным Узбэкістане махальля прызнаная адміністрацыйнай адзінкай і зь ліку махальлі ўладамі прызначаецца хакіміятам — кіраўнік махальлі, адказны за ўсё, што адбываецца ў ёй.

Нацыянальнае сьвята: Дзень Незалежнасьці — 1 верасьня.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]