Перайсьці да зьместу

Рэактыўны артрыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэактыўны артрыт
Спэцыяльнасьць рэўматалёгія
Лекі etanercept[d][1] і adalimumab[d][1]
Клясыфікацыі
МКХ-10-КМ M02.30, M02.10, M02.3, M02.1 і M02.8
МКХ-9-КМ 099.3[2][3], 711.30[2][3], 711.3[2][3] і 711.40[3]
DiseasesDB 29524
MedlinePlus 000440
MeSH D016918
Рэактыўны артрыт у Вікісховішчы

Рэакты́ўны артры́т (хвароба Рэйтэра; грэц. ἄρθρον + ῖτις — сустава + запаленьне) — запаленьне суставы ў выніку заражэньня іншага органу хлямідыямі(en) і кішачнымі мікраарганізмамі (сальманэлы, шыгелы, кампілабактэрыі(en) і ерсыніі(en)). Як правіла, разьвіваецца пры ўмове наяўнасьці ў крыві спадчыннага антыгену(en) гістасумяшчальнасьці(en) падвіду В27(en). Хвароба ўзьнікае ад хлямідыёзу ў 9 разоў часьцей у маладзёнаў, чым у дзяўчынаў. Траціна выпадкаў немачы прыпадае на заражэньне ерсыніяй, што часьцей здараецца ў сьпякотных краінах (Індыя). Ускладненьне хваробы вядзе да нявечаньня суставаў і пашкоджаньня ўнутраных органаў (лёгкія, лімфавузлы, нэрвы, страўнікава-кішачны тракт і сэрца)[4].

Прадухіленьню хваробы спрыяе плоцевая аднашлюбнасьць, адсутнасьць у хаце грызуноў (мышы і пацукі), захоўваньне ежы ад псаваньня, мыцьцё гародніны і садавіны перад ужываньнем і прыгатаваньнем. У сьпякотных краінах для мыцьця фруктаў варта выкарыстоўваць бутэляваную ваду[4].

Сып на скуры ступняў пры рэактыўным артрыце

Спачатку хвароба выяўляецца праз боль і рэзі ў мачаспуску. Адзначаюцца кароткачасовыя праявы запаленьня вачэй і зрэдку панос. Пасьля ўзьнікае боль і ацёк у суставах пальцаў ног і каленяў, на месцы злучэньня сухажыльляў з касьцямі ля пяткі. Пры гэтым суставы пашкоджваюцца толькі з аднаго боку. Скура на месцы паражэньня становіцца чырвонай або сінюшнай. Таксама могуць узьнікаць язвачкі на языку, сьлізьніцы рота і плоцевых органах. На ступнях і далонях адзначаюцца сып і плямы[4].

Дасьледаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Старажытнагрэцкі лекар Гіпакрат першым апісаў адначаснае запаленьне вачэй і суставаў пры частым і балючым мачаспусканьні ў маладзёна, які захварэў пасьля плоцевай сувязі. Ад аднолькавых праяваў немачы цярпеў генуэскі мараплавец Хрыстафор Калюмб. У 1818 г. ангельскі лекар Бэнджамін Колінз Бродзі(en) назваў адначаснае запаленьне суставаў, вачэй і мачаспуску сымптомамі адной хваробы. У 1916 г. нямецкі лекар Ганс Конрад Рэйтэр(en) устанавіў сувязь захворваньня з дызэнтэрыяй. У выніку хваробу пачалі называць сындромам Рэйтэра. У 1977 г. некалькі лекараў прапанавалі замяніць назоў хваробы на рэактыўны артрыт, бо ў 1947 г. амэрыканскі вайсковы суд у Нюрнбэргу (Баварыя) выкрыў удзел Рэйтэра ў сьмяротных досьледах над сотнямі зьняволеных канцлягера Бухэнвальд (Турынгія, Трэці Райх). У 2009 г. за хваробай замацаваўся сучасны назоў[4].

  1. ^ а б Drug Indications Extracted from FAERSdoi:10.5281/ZENODO.1435999
  2. ^ а б в г д е Анталёгія захворваньняў (анг.) — 2016.
  3. ^ а б в г д е ё ж Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018.
  4. ^ а б в г Вольга Кулінковіч. Суставы баляць ня толькі ў старых // Зьвязда : газэта. — 1 чэрвеня 2011. — № 100 (26973). — С. 3. — ISSN 1990-763x.