Рыябай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рыябай
Дата ўтварэньня 2 верасьня 2015
Тып Агенцтва нерухомасьці
Афіцыйныя мовы Беларуская, расейская
Дырэктар Алег Шкодзіч
Сайт www.rea.by

ПУП «Рыябай» — спэцыялізаваная прыватная арганізацыя па правядзеньні конкурсаў і аўкцыёнаў нерухомасьці. Цэнтральны офіс кампаніі знаходзіцца ў горадзе Менску[1].

Сутнасьць работы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыябай пераважна ажыцьцяўляе продаж нерухомасьці шляхам правядзеньня конкурсу, які, у адрозьненьне ад аўкцыёну, дазваляе пакупніку прапаноўваць ня толькі цану, але і іншыя ўмовы. Усе прапановы на конкурс падаюцца ў пісьмовым выглядзе (звычайна ў канвертах) ды апячатваюцца да моманту таргоў. Прадугледжваецца, што цану прапановаў ня ведае ні ўласьнік, ні ўдзельнікі, ні арганізатар. Усе стаўкі запячатваюцца ў канверты і выкрываюцца камісіяй ужо непасрэдна ў фінале конкурсу.

У адрозьненьне ад аўкцыёну, конкурс не прадугледжвае павышэньня ставак пасьля іх абвяшчэньня. Калі ў іншага ўдзельніка ўмовы больш цікавыя, то ён перамог. Фармат конкурсу прадугледжвае нізкія стартавыя цэны. Калі ж у працэсе таргоў цана па якой-небудзь прычыне не дасягне рэзэрваванай уласьнікам пачатковай цаны, уласьнік можа адмовіць у продажы ўсім удзельнікам конкурсу, або ўсё ж выбраць пераможца з тых прапановаў, якія паступілі на конкурсе[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]