Рыста Руці
| Рыста Руці | |
| па-фінску: Risto Ryti | |
| 5-ы Прэзыдэнт Фінляндыі | |
|---|---|
| 19 сьнежня 1940 — 4 жніўня 1944 | |
| Прэм’ер-міністар | Вільгэльм Рангель Эдвін Лінкаміес |
| Папярэднік | Кюёсьці Каліё |
| Наступнік | Карл Манэргайм |
| Прэм’ер-міністар Фінляндыя | |
| 1 сьнежня 1939 — 19 сьнежня 1940 | |
| Папярэднік | Айма Каяндэр |
| Наступнік | Вільгэльм Рангель |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 3 лютага 1889 Хуйтынэн, Фінляндыя |
| Памёр | 25 кастрычніка 1956 (67 гадоў) Хэльсынкі, Фінляндыя |
| Партыя | Нацыянальная прагрэсіўная партыя |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Герда Руці[d] |
| Дзеці | Eva Saxén[d], Henrik Ryti[d] і Niilo Ryti[d][1] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Рыста Хэйкі Руці (па-фінску: Risto Heikki Ryti; 3 лютага 1889, Хуйтынэн — 25 кастрычніка 1956, Хэльсынкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, з 1 сьнежня 1939 па 19 сьнежня 1940 году — прэм’ер-міністр Фінляндыі. Прэзыдэнт Фінляндыі з 19 сьнежня 1940 па 4 жніўня 1944 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па адукацыі юрыст. Скончыў ў 1909 годзе юрыдычны факультэт Хэльсынскага ўнівэрсытэту. У 1910 годзе пазнаёміўся з самым багатым чалавекам Фінляндыі Альфрэдам Кордэлінам, стаў яго адвакатам. Пасьля забойства Кордэліна выканаў яго тэстамэнт — стварыў фонд. Быў дэпутатам фінскага парлямэнта ад нацыянальна-прагрэсіўнай партыі, дэпутатам гарадзкога савету Хэльсынкі. У 1921—1924 — міністр фінансаў Фінляндыі, у 1925—1939 — старшыня Банку Фінляндыі. Англафіл, дасканала ведаў ангельскую мову, вывучаў марское права ў Оксфардзе ў 1914 годзе.
З 1 сьнежня 1939 году па 19 сьнежня 1940 году быў прэм’ер-міністрам Фінляндыі. Прэзыдэнт Фінляндыі з 19 сьнежня 1940 па 4 жніўня 1944 году. На пэрыяд яго праўленьня прыпадаюць дзьве вайны паміж Фінляндыяй і СССР: Зімняя вайна (1939—1940) і вайна-працяг (1941—1944).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.