Рыскі ўнівэрсытэт імя Страдыня
| Рыскі ўнівэрсытэт імя Страдыня | |
| па-латыску: Rīgas Stradiņa universitāte | |
| Заснаваны | 1 верасьня 1950 |
|---|---|
| Тып | derived public person[d] |
| Месцазнаходжаньне | |
| Краіна | |
| Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][2], ORCID[d][3], DataCite - International Data Citation Initiative e.V.[d][4] і Асацыяцыя эўрапейскай хмары адкрытай навукі[d][5] |
| Вэб-сайт | rsu.lv (лат.) (анг.) |
Рыскі ўнівэрсытэт імя Страдыня (па-латыску: Rīgas Stradiņa universitāte) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мэдыцынскага профілю са станам унівэрсытэта, якая знаходзіцца ў Рызе.
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў заснаваны як Рыскі мэдыцынскі інстытут у 1950 годзе на аснове мэдыцынскага факультэту Латвійскага ўнівэрсытэту. Заснавальнікамі яго сталі выбітны хірург Павал Страдынь, першы кіраўнік вучэльні Эрнэст Буртнек і профільны міністар Латвійскай ССР Адольф Краўс.
Першапачаткова ў вучэльні было толькі 2 факультэта — лячэбны і стаматалягічны. У 1951 годзе быў адкрыты таксама фармацэўтычны факультэт. На факультэтах дзейнічала 45 катэдраў.
У цяперашні час у структуры ўнівэрсытэту 9 факультэтаў, асьпірантура і дактарантура, аддзяленьне навучаньня замежных студэнтаў, філіял у Ліепаі і мэдыцынская калегія Чырвонага Крыжа.