Перайсьці да зьместу

Рызэн Людвігсбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рызэн

Заснаваны 1960
Месцазнаходжаньне Людвігсбург, Нямеччына
Арэна Людвігсбург-Арэна
Зьмяшчальнасьць: 5325
Чэмпіянат Бундэсьліга
Форма
Клюбныя колеры         
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Ры́зэн» (па-нямецку: Riesen) — нямецкі баскетбольны клюб зь Людвігсбургу. Спаборнічае ў Бундэсьлізе, то бок галоўнай нямецкай прафэсійнай лізе. Каманда была заснаваная ў 1960 годзе, а ў найвышэйшай лізе выступае з сэзону 1986—1987 гадоў. У 2008 годзе каманда стала ўладальнікам Кубка Нямеччыны, а ў 2020 годзе дружына была блізкая да чэмпіёнства, але ў фінальнай сэрыі людвігсбурцы саступілі бэрлінскай «Альбе». На міжнароднай арэне клюб трапляў у фінал чатырох Лігі чэмпіёнаў у 2018 і 2022 гадах[1].

  1. ↑ MHP RIESEN Ludwigsburg. Eurobasket.com.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]