Рыбінішкі
| Рыбінішкі лац. Rybiniški лат. Riebiņi | |
| Населены пункт | |
Палац | |
| Краіна | Латвія |
|---|---|
| Рэгіён | Латгалія |
| Край | Рыбінішкаўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 140 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 56°20′22″ пн. ш. 26°47′51″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 841 чал. (2015) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +371 |
| Паштовы індэкс | LV-5326 |
| Рыбінішкі на мапе Латвіі Рыбінішкі | |
Рыбінішкі (лат. Riebiņi) — вёска ў Латвіі, на рацэ Фэйманцы. Адміністрацыйны цэнтар Рыбінішкаўскага краю. Насельніцта на 2015 год — 841 чалавек. Знаходзяцца за 213 км ад Рыгі.
Рыбінішкі — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся палацава-паркавы комплекс, помнік архітэктуры XVIII ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Рыбінішкі ўпамінаюцца ў ХVII ст., калі яны знаходзіліся ў валоданьні Корфаў. У 1716 годзе мястэчка перайшло да фон Бэркаў, а ў 1758 годзе — да Міхала Вэйсэнгофа. У канцы XVIII ст. тут збудавалі палац.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рыбінішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 32 двары[1].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Рыбінішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рыбінішкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1949 годзе Рыбінішкі ўвайшлі ў склад Прэйльскага раёну, а ў 2008 годзе — сталі цэнтрам краю.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 584 чал., зь іх 533 юдэі[3]
- XX стагодзьдзе: 1920 год — 446 чал., зь іх 386 юдэяў; 1935 год — 464 чал., зь іх 317 юдэяў
- XXI стагодзьдзе: 2015 год — 841 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Рыбінішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, школа конегадоўлі[4].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1894—1909)
- Сядзіба (XVIII ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Wejssenhof J. Rybiniszki // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 147.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ↑ Melers M. Ebreju kapsētas Latvijā. Ebreju reliģiskā draudze «Šamir». — Rīga. 2006. ISBN 9984-19-904-5.
- ↑ Афіцыйны сайт Рыбінішкаўскага краю
| ||||||||