Рыгор Кручок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Рыгор Раманавіч Кручок (2 кастрычніка 1918, вёска Навасёлкі Барысаўскага раёну4 сакавіка 1987) — беларускі навуковец у галіне мэдыцыны. Доктар мэдычных навук (1965), прафэсар (1967).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Менскі мэдычны інстытут у 1940. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасьля вайны працаваў у аддзелах аховы здароўя, намесьнікам міністра аховы здароўя, у Менскім мэдычным інстытуце, кіраўніком аддзела Усесаюзнага навукова-дасьледчага інстытуту мэдычнай і мэдыка-тэхнічнай інфармацыі. 3 1982 узначальваў катэдру Гарадзенскага мэдычнага інстытуту. Дасьледаваў народныя лекі ад вытокаў да пачатку XX ст., гісторыю разьвіцьця сельскай мэдыцыны ў 1-й палове XIX — сярэдзіне XX стст., аптэчнай справы, мэдычнай адукацыі і навуковай думкі на Беларусі, у тым ліку ў Менску. Аўтар манаграфіі «Нарысы гісторыі медыцыны Беларусі» (1976), навуковых працаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2002. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3. С. 555—556