Ёбік
| За лепшую Вугоршчыну | |
| вуг. Jobbik Magyarországért Mozgalom | |
| | |
| Лідэр партыі | Мартан Дзьёндзёшы[d] |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 24 кастрычніка 2003 (22 гады таму) |
| Штаб-кватэра | Будапэшт |
| Ідэалёгія | вугорскі нацыяналізм, нацыянал-кансэрватызм, эўраскептыцызм, антыамэрыканізм, антыглябалізм, ірэдэнтызм |
| Колькасьць | 17 927 |
| Колькасьць дэпутатаў | |
| · Эўрапарлямэнт |
1 / 21 |
| · Нацыянальны сход |
8 / 199 |
| Афіцыйны сайт | jobbik.hu |

«За ле́пшую Вуго́ршчыну» (па-вугорску: Jobbik Magyarországért Mozgalom, ['jobbik ˈmɒɟɒrorsaːɡeːrt 'mozgɒlom]), скарочана «Ёбік» — вугорская праварадыкальная нацыяналістычная партыя, заснаваная ў 2003 року. Афіцыйна стаіць на пазыцыях кансэрватызму, патрыятызму ды хрысьціянскіх вартасьцяў[1]. Крытыкі ды назіральнікі ацэньваюць яе як ксэнафобскую, антысэміцкую[2] ды гамафобскую палітычную сілу[3]. Старшыня — Мартан Дзьёндзёшы[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьпярша ў 2002 року купка праварадыкальна настроеных студэнтаў гуманітарнага факультэту Будапэшцкага ўнівэрсытэту і былымі прыхільнікамі нацыяналістычнае Партыі справядлівасьці і жыцьця(hu) (MIÉP), незадаволенымі палітыкай кіраўніцтва. Назва «Ёбік» — акронім ад Jobboldali Ifjúsági Közösség (бел. Правае моладзевае задзіночаньне). У назове партыі выкарыстаная гульня словаў: слова «ёб» (jobb) у вугорскай мове азначае як «лепшы», так і «правы».
У 2007 року Габар Вона стварыў «Вугорскую гвардыю» — арганізацыю, якая мела змагацца за абарону вугорскіх нацыянальных каштоўнасьцяў. У 2008—2009 роках, пасьля абвінавачваньняў сябраў «Вугорскай гвардыі» ў зьбіцьцях і злачынствах супраць цыганскага насельніцтва[5], судовыя ворганы Будапэшту забаранілі дзейнасьць арганізацыі.
На выбарах у Эўрапейскі парлямэнт 2009 року партыя здабыла 15% галасоў і 3 месцы ў Эўрапарлямэнце.
На парлямэнцкіх выбарах 2010 року партыя пасьпяхова пераадолела пяціадсоткавы бар’ер і атрымала ў парлямэнце 47 месцаў з 386.
На парлямэнцкіх выбарах 2014 нацыяналісты атрымалі 20,22% галасоў[6] і атрымалі 23 месцы ў Нацыянальным сходзе, стаўшы трэцяю найбольшаю палітычнаю сілаю краіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ About Jobbik (анг.)
- ↑ «Йоббік» виступає проти циган (ua.jn1.tv, 18.10.2012)
- ↑ Agata Anna Lisiak, Urban Cultures in (Post) Colonial Central Europe (анг.)
- ↑ https://web.archive.org/web/20200327130402/https://azonnali.hu/cikk/20200125_jobbik-tisztujitas-jakab-peter-elnok-emberei-tobbsegbe-kerultek-az-elnoksegben
- ↑ Hungary — Amnesty International Report 2010 (анг.)
- ↑ Результати за партійними списками 2014 (вуг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (вуг.)
- Міжнародная бачына (анг.)