Руслан Равяка
Руслан Равяка | |
| Дата нараджэньня | 8 кастрычніка 1975 (51 год) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | журналіст, перакладнік, вікіпэдыст |
| Месца працы | |
Руслан Яўгенавіч Равяка (нар. 8 кастрычніка 1975, Баранавічы) — беларускі журналіст, перакладчык, вікіпэдыст[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Баранавічах. Скончыў Магілёўскі тэхналягічны ўнівэрсытэт, па спэцыяльнасьці інжынэр-механік абсталяваньня харчовай прамысловасьці. 16 гадоў працаваў інжынэрам на Баранавіцкім мясакансэрвавым камбінаце, шмат гадоў супрацоўнічаў з газэтай «Наша Ніва». Пасьля працаваў журналістам у баранавіцкім незалежным тыднёвіку «Intex-Press». Жыў у Баранавічах[2].
Рэдактар Беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам[1].
У студзені 2022 года на Равяку склалі адміністрацыйны пратакол за захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Яго абвінавацілі ў захоўваньні кнігі «Mein Kampf» Адольфа Гітлера на кампутары, які забралі супрацоўнікі КДБ у ліпені 2021 году падчас ператрусу ў рэдакцыі «Intex-press»[3].
З 2023 па сьнежань 2024 працаваў рэдактарам на баранавіцкім навінным сайце bar24.by.
Арыштаваны разам з іншымі 5 супрацоўнікамі рэдакцыі 3 сьнежня 2024 году. 19 жніўня 2025 году ў Баранавіцкім абласным судзе вынесены прысуд на падставе ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Прысуд – абмежаваньне волі на 3 гады без накіраваньня ў месцы пазбаўленьня волі («хатняя хімія»), уключэньне ў «сьпіс экстрэмістаў»[4].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Апавяданьні друкаваліся ў часопісах «Маладосць» і «Першацвет»[5], у розных зборніках баранавіцкіх аўтараў «Святліца».
На беларускую мову пераклаў апавяданьні Станіслава Лема «Уранавыя вушы» і Вітальда Вірпшы «Смецце», раман Сяргея Пясэцкага «Жыцьцё раззброенага чалавека» (ARCHE 5-2014). Разам з Уладзем Маруцікам пераклаў раман Сяргея Пясецкага «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы» (нявыдадзены)[2].
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Руслан Равяка. Невядомае фота ксяндза Татарыновіча. // Наша вера : часопіс. — 2009. — № (2) 48. — С. 70—71..
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Беларускую вікіпэдыю не чытаюць ні тарашкевіцай, ні наркамаўкай
- 1 2 Руслан Равяка
- ↑ На рэдактара сайта Intex-press склалі пратакол за «экстрэмісцкія матэрыялы», ён абвяргае, што іх запампоўваў у кампутар
- ↑ Руслан Равяка (хатняя хімія), Беларускі ПЭН-цэнтар, 19 лістапада 2025
- ↑ Маладосьць 12-1995, 4-1998, Першацвет 7-1994, 8-1995, 8-1996