Рускае Радыё
| «Расейскае радыё» | |
| Горад | Масква |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Слоган | Усё будзе добра |
| Фармат | расейскі |
| Музычны фармат | расейскамоўны |
| Частасьць | FM: 105,7 (Масква), 98,9 (Менск) |
| Мачта | Калодзішчы (Менскі раён) |
| Магутнасьць | 2 кіляват |
| Час вяшчаньня | Кругласутачна |
| Зона вяшчаньня | Расея, ААЭ, Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргыстан, Латвія, Летува, Малдова, Таджыкістан, Украіна і Чарнагорыя |
| Пачатак працы | 2 жніўня 1995 (30 гадоў таму) |
| Уласьнік | «Расейская мэдыягрупа» |
| Кіраўнікі | Раман Емяльянаў |
| Сайт | www.rusradio.ru |
| rusradiom | |
| rusradioby | |
| Вконтакте | rusradiominsk |
| YouTube | rusradioua |
| Он-лайн-трансьляцыя | shoutcast.byfly.by |
«Ру́скае ра́дыё» (па-расейску: «Русское радио») — папулярная расейская FM-радыёстанцыя, што пачала вяшчаньне 2 жніўня 1995 году ў Маскве. Першым у этэр выйшаў дыджэй Марсэль Гансалес. Ад самога пачатку асноўны фармат перадачаў складаюць папулярныя песьні толькі на расейскай мове — у адрозьненьне ад іншых падобных FM радыёстанцый, якія перадаюць шмат заходнеэўрапейскай і амэрыканскай музыкі. Вяшчае ў болей чым 950 гарадох Расеі, а таксама з 2001 году[1] ў Беларусі (у Менску — на частаце 98.9 МГц), Украіне, Казахстане, Малдове, Кыргыстане, Армэніі, і краінах Балтыі. Апроч гэтага, прамы этэр радыёстанцыі трансьлюецца ў Інтэрнэце, такім чынам даваючы магчымасьць слухаць яе ў любой краіне сьвету.
Асноўную частку этэру складаюць папулярныя на дадзены момант песьні, а таксама гіты мінулых гадоў і іншыя песьні. Таксама можна пачуць разнастайныя перадачы; раз на гадзіну выходзяць выпускі навінаў, прадстаўленыя Расейскай службай навінаў. У розных рэґіёнах праґрама можа адрозьнівацца, але асноўныя перадачы з Масквы трансьлююцца ўсюды. Вяшчаньне адбываецца ў кругласутачным рэжыме. Зьяўляецца заснавальнікам расейскай штогадовай музычнай прэміі «Залаты грамафон».
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць код]30 верасьня 2016 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 794, якой перадаў 34% (367,2 беларускіх рублёў; $188,67) статутнага фонду ТАА «Рэдакцыя радыёпраграмы "Расейскае радыё"» (Менск) ў кіраваньне Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з гаспадарчага вядзеньня УП «Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтар»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вольга Раманюк (3 сакавіка 2001) «Рускае радыё» прыйшло на Беларусь Розгалас. Зьвязда. Праверана 2 кастрычніка 2011 г.
- ↑ Міністэрства інфармацыі атрымала долі ў «Бі Эй Інтэрнэшнл», «Расейскім радыё» і «Космас ТБ Мэдыя» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 кастрычніка 2016 г. Праверана 24 лютага 2017 г.