Румынская мова ва Ўкраіне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Доля насельніцтва, якая назвала роднай мовай румынскую паводле перапісу 2001 г.

Румы́нская мова ва Ўкраі́не (укр. румунська мова в Україні) — адна з моваў нацыянальных меншасьцяў Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод румынаў краіны. Паводле перапісу насельніцтва 2001 году румынскую мову назвалі роднай 142 671 чалавек (0,3% насельніцтва Ўкраіны). Амаль усе румынамоўнае насельніцтва (98,9%) пражывае на тэрыторыі дзьвюх абласьцей, Чарнавіцкай (108 859 чалавек) і Закарпацкай (32 224 чалавек), дзе яны складаюць 11,9% і 2,6% насельніцтва адпаведна. Румынамоўнае насельніцтва абсалютна пераважае ў Герцаеўскім раёне (92,2%), а таксама складае значную долю насельніцтва Глыбоцкага (40,1%), Старажынецкага (35,4%) раёнаў Чарнавіцкай вобласьці ды Цячаўскага (12,4%) і Рахаўскага (11,5%) раёнаў Закарпацкай вобласьці.

Распаўсюджанасць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Родная мова румынаў паводле дадзеных перапісаў[1][2][3]

1979 1989 2001
Румынская 41,0% 62,3% 91,7%
Украінская 10,3% 9,8% 6,2%
Расейская 3,1% 3,5% 1,5%
Малдаўская 45,5% 24,3% 0,5%

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]