Румбурак
| Румбурак | |
| Rumburak | |
| Жанр | казка |
|---|---|
| Рэжысэр | Вацлаў Ворлічак |
| Сцэнарыст | Вацлаў Ворлічак Мілаш Мацоўрак |
| Прадусар | |
| У ролях | |
| Кампазытар | Ангела Міхайлаў |
| Апэратар | Эміль Сіратэк |
| Мантаж | Міраслаў Гаек |
| Вытворчасьць | |
| Дата выхаду | 1 ліпеня 1985 |
| Працягласьць | 90 хв. |
| Краіна | |
| Мова | чэская |
| Папярэдні | Арабэля |
| Наступны | Вяртаньне Арабэлі |
| Старонка на IMDb | |
«Румбура́к» (па-чэску: Rumburak) — чэхаславацкі фільм, сьфільмаваны ў 1984 року рэжысэрам Вацлавам Ворлічкам паводле супольнага сцэнару зь Мілашам Мацоўракам.
Фільм распавядае пра далейшы лёс чарадзея другой катэгорыі Румбурака, пакінутага ў канцы сэрыялу «Арабэля» ў сьвеце людзей у пакараньне за свае правіны. У галоўнай ролі здымаўся Іржы Лабус. Іншыя героі папярэдняга сэрыялу ў фільме не прысутнічаюць[a].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Румбурак, які застаўся абсалютна самотны ў сьвеце людзей, забыў чароўную формулу для вяртаньня дахаты. Удзень ён ператвараецца ў крумкача, а ўночы вяртаецца ў чалавечае аблічча. Ён закахаўся ў зграбную фігурыстку Геленку Траянаву. Аднак на ягоным шляху паўстае небясьпечны супраціўнік — інжынэр Захарыяш, які зьяўляецца зацятым ворагам жывёльнага сьвету. У ход ізноў ідзе чараўніцтва…
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іржы Лабус — Румбурак
- Ірына Багдалава — цёця Эўзэнія
- Ольдржых Кайсер — інжынэр Захарыяш
- Власьціміл Гашак — дырэктар Траян
- Эва Енічкава — Геленка
- Лукас Бэх — Вілік
- Міхал Рынес — Якуб
- Здэна Гадрбальцава — інструктарка
- Яраслава Абэрмаерава — пані Роўпава
- Антанін Едлічка — настаўнік Адам
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ У фільме здымаўся Антанін Едлічка (настаўнік Адам), аднак у эпізадычнай ролі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэска-Славацкая фільмавая база (чэс.)
- Румбурак (анг.) на сайце IMDb
- ↑ Filmový přehled (чэс.) — 2016.