Румбольд Мэхеленскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Румбольд Мэхеленскі
Румбольд Мэхеленскі
Румбольд Мэхеленскі
Сьвяты
Нарадзіўся I тысячагодзьдзе
Памёр VIII стагодзьдзе
Дзень памяці 24 чэрвеня

Румбольд[1], Рамбаўт[2] (нід. Rombaut, лац. Rumboldus[3]; VI, VII або VIII ст.) — Сьвяты, ірляндзкі або шатляндзкі хрысьціянскі місіянэр. Мучанік, сьвяты заступнік Мэхэлену, дзе знаходзіцца Катэдра Сьвятога Румбольда і рака зь яго мошчамі[4].

У гістарычных крыніцах адзначаецца блытаніна з Румбольдам (Рамвалдам) Бэкінгэмскім[5].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Няма дакладных зьвестак пра паходжаньне. Мяркуецца, што атрымаў пасьвячэньне на біскупа ў Рыме.

Паводле жывоту, напісанага прыкладна ў 1100 годзе, загінуў у 775 годзе непадалёк ад Мехелену ад рук двух мужчынаў, засуджаных ім як паганцаў. Праведзенае ў 2004 годзе вугляроднае дасьледаваньне меркаваных парэшткаў паказала дату сьмерці паміж 580 і 655 гадамі[6].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Невская М. В., Павлинов П. С., Филиппов И. С., Чиркова Е. Е. Мехелен // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М.: Большая российская энциклопедия, 2004—2017.
  2. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 323.
  3. ^ Analectes pour servir à l'histoire ecclésiastique de la Belgique. T. 33. — Louvain, 1907. P. 413.
  4. ^ Священномученик Ромбоут (Ромуальд, Румольд), Официальный сайт Бельгийской и Нидерландской епархий РПЦ
  5. ^ Love R. Three Eleventh-Century Anglo-Latin Saint's Lives: Vita S. Birini, Vita et Miracula S. Kenelmi, Vita S. Rumwoldi. — Oxford: Clarendon Press, 1996. P. cxliii–cxliv, cli & cliv, clii.
  6. ^ Eck X. The high altar of the archiepiscopal cathedral of Mechelen: St Rumbold's grand reliquary and tomb // Simiolus: Netherlands Quarterly for the History of Art. Vol. 38 (4), 2015. P. 213—227.