Рудня Жураўлёвая
| Рудня Жураўлёвая лац. Rudnia Žuraŭlovaja | |
| Дата заснаваньня: | перад 1641 годам |
| Былая назва: | Слабада пры Рудні |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Брагінскі |
| Сельсавет: | Вуглоўскі |
| Насельніцтва: | 105[1] чал. |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 2344 |
| Паштовы індэкс: | 247624 |
| Нумарны знак: | 3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°56′0″ пн. ш. 30°20′0″ у. д. / 51.93333° пн. ш. 30.33333° у. д.Каардынаты: 51°56′0″ пн. ш. 30°20′0″ у. д. / 51.93333° пн. ш. 30.33333° у. д. |
Рудня Жураўлёвая на мапе Беларусі ± Рудня Жураўлёвая | |
Ру́дня Жураўлёвая[2] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавету.





Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню паселішча згаданае ў тэксьце «darowizny Brahinia», датаваным 20 ліпеня 1641 году, калі Крысьціна, дачка князя Адама Вішнявецкага, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Ярэмію Міхалу Вішнявецкаму сваю палову замку і места Брагін зь сёламі, сярод якіх названая «Слабада пры Рудні і млынах і вялікім ставе»[3].
«Сяло» (слабада?) Жураўлёвая Рудня згаданая ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.
Паводле візыты Чарнобыльскага дэканату 1785 году, у Слабадзе Жураўлёвай, што месьцілася за 2 мілі ад прыходзкай Брагінскай Сьвята-Траецкай царквы, налічвалася 10 гаспадароў альбо двароў (×6 — каля 60 жыхароў)[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Рудня Жураўлёвая апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. — у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. Паводле «Камерального описания… Речицкой округи» 1796 г., вёскаю супольна валодалі браты Людвік і Алаізы Ракіцкія[6].
Згодна з шляхецкай рэвізіяй, датаванай 3 сьнежня 1811 году, фальварак Рагазін з 47 рэвізскімі душамі ў прыналежнай да яго вёсцы Жураўлёвая Рудня, трымаў у заставе ад пана Людвіка Ракіцкага[a], маршалка Менскай губэрні, 49-ці гадовы шляхціч Юзаф Казноўскі[8].
У кліравой ведамасьці Брагінскай Траецкай царквы за 1829 год пра Слабаду Жураўлёвую Рудню сказана, што месьцілася яна за 10 вёрст, у палаводзьдзе сувязям з царквой перашкаджала рэчка Брагінка і Шчоўбенская грэбля. Належала графу маршалу Міхалу Рафалаву сыну Ракіцкаму. Тады ў паселішчы налічвалася 11 і 3/4 двара[b] з 47 асобамі мужчынскага і 55 жаночага полу верных[9].
У парэформавы пэрыяд Рудня Жураўлёвая адміністрацыйна належала да Ручаёўскай воласьці.
На 1909 год вёску Рудню Жураўлёвую складалі 40 двароў з 241 жыхаром[10].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Рудня Жураўлёвая ў складзе Ручаёўскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[11].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Напярэдадні Другой сусьветнай вайны ў Рудні Жураўлёвай было 78 дварў з 385 жыхарамі. У чэрвені 1943 году акупанты спалілі паселішча і загубілі 16 вяскоўцаў[12].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Дзеля таго хіба, што Л. Ракіцкі быў апекуном недарослага пляменьніка Міхала, сына Рафала, Ракіцкага, спадчыньніка названых добраў[7].
- ^ Так запісана ў крыніцы. Але, як засьведчыў іерэй Расьціслаў Бандарэнка, меліся на ўвазе ня ўласна вясковыя сядзібы, а царкоўныя двары, кожны зь якіх мусілі складаць 4 мужчынскія душы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Вуглоўскі сельсавет.
- ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с.
- ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 8-13
- ^ Візыты Чарнобыльскага дэканату 1785 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. Ф. І. Спр. 2477. А. 68адв., 70
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. С. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 260. А. 356-358адв.
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 127
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40604. А. 11, 13адв.
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 174
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
- ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 328
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Брагінскага р-на. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2003. — 750 с. ISBN 985-02-0521-0.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1. Кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: БЭ, 2004