Рудальф Віест

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рудольф Віест
па-славацку: Rudolf Viest
24 верасьня 1890(1890-09-24)[1]1945[1]
Arm.gen. Rudolf Viest low.jpg
Месца нараджэньня Надзьроце, Аўстра-Вугоршчына
Месца сьмерці канцлягер Флёсэнбюрг, Нямеччына
Род войскаў сухапутныя войскі
Званьне дывізійны генэрал,
з 1945 — генэрал арміі (пасьмяротна)
Камандаваў Першая чэхаславацкая армія ў Славаччыне
Бітвы/войны Славацкае нацыянальнае паўстаньне
Рудальф Віест у Вікісховішчы

Рудольф Віест (па-славацку: Rudolf Viest; 24 верасьня 1890, Надзьроце, Аўстра-Вугоршчына — 1945, канцлягер Флёсэнбюрг, Нямеччына) — чэхаславацкі дывізійны генэрал, славак па нацыянальнасьці (адзіны генэрал-славак у міжваеннай Чэхаславаччыне), камандзір паўстанцкай арміі падчас Славацкага нацыянальнага паўстаньня.

У 19201939 гадах знаходзіўся на вайсковай і дыпляматычнай службе. У 1933 годзе быў узьведзены ў брыгадныя генэралы, у 1938 — у дывізійныя генэралы.

У 1939 годзе, будучы афіцэрам Славацкай арміі, ён прымкнуў да групы антыфашысцкі настроеных афіцэраў, незадаволеных падзелам Чэхаславаччыны на Славаччыну і Пратэктарат Багеміі і Маравіі. Падтрымліваў стасункі з чэхаславацкім урадам ў выганьні, які месьціўся ў Лёндане, праз Вугоршчыну эміграваў у Францыю, дзе стаў чальцом чэхаславацкага нацыянальнага камітэту ў Парыжы і камандзірам Чэхаславацкай арміі ў Францыі. З 1 студзеня 1940 году — камандзір 1-й Чэхаславацкай дывізіі ў Францыі. Пасьля таго, як у чэрвені 1940 году Нямеччына разграміла Францыю, Рудольф Віест перабраўся ў Вялікабрытанію, дзе стаў міністрам чэхаславацкага ўраду ў выгнаньні.

У жніўні 1944 году Рудольф Віест выляцеў у складзе чэхаславацкай дэлегацыі ў СССР, а адтуль у кастрычніку 1944 году — у Банска-Быстрыцу, дзе знаходзіўся цэнтар Славацкага нацыянальнага паўстаньня, і разам зь Янам Голіянам камандваў 1-й Чэхаславацкай арміяй у Славаччыне.

Чэхаславацкі ўрад у выгнаньні спрабаваў празь Віеста атрымаць кантроль над арміяй і паўстаньнем, але сытуацыя для паўсталых склалася благая, і ўначы з 27 на 28 кастрычніка Віест аддаў апошні загад: «Бой за свабоду Чэхаславаччыны не завершыўся, ён будзе працягвацца ў гарах». 3 лістапада 1944 году Віест і Голіян былі схопленыя ў Погранскам Букаўцы, вывезеныя ў Нямеччыну, прыгавораныя да сьмерці, і ў 1945 годзе казьнены ў канцлягеры Флёсэнбюрг.

  1. ^ а б в Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #125000014 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.