Ртвэлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ртвэлі на карціне Ніко Пірасмані

Ртвэлі (па-грузінску: რთველი) — старадаўняе сьвята збору ўраджаю вінаграду ў Грузіі.

У гэтай каўкаскай краіне віно мае асаблівае культавае значэньне, традыцыі ртвэлі цягнуцца ад старажытных часоў, якія маюць свае карані ў сьвяткаваньні сярэдзіны восені з багацьцем і разнастайнасьцю ўраджаю[1].

Час сьвяткаваньня ртвэлі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвята не прывязаны да якой-небудзь даты, а залежыць ад даты збору ўраджаю вінаграду ў канкрэтных мясьцін краіны. Гэта падзея адбываецца звычайна ў канцы верасьня ва ўсходняй Грузіі і ў сярэдзіне кастрычніка ў заходняй Грузіі. У больш халодным краі Рача-Лечхумі сьвята пачынаецца раней, а ў Кахеці амаль перад самымі замаразкамі. Чым больш сьпякотнае і засушлівае лета, тым раней пачынаецца збор . Так, напрыклад, пасьля гарачага лета 2010-га г. збор вінаграду ў Грузіі пачаўся на два тыдні раней, за звычайны тэрмін[2].

Паходжаньне сьвята[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ртвэлі — сямейнае сьвята. Па традыцыі на яго прыяжджаюць усе сваякі сям’і вінаробаў. Збор ягад ажыцьцяўляюць ад рана і да вечара, калі вінаград ціснуць альбо нагамі ў вялікіх чанах, альбо ў адмысловых душылках. Пры гэтым сок зьліваецца ў велізарныя керамічныя збаны квэвры, закапаныя ў зямлю ў склепе марані. Склеп марані забясьпечвае патрэбную тэмпэратуру для закісаньня вінаграднае сусла. Да пачатку зьліву соку квэвры пазбаўляюць ад леташняга віна і чысьцяць. Сьвежавыціснуты сок зьліваюць у чыстыя квэвры і пакідаюць брадзіць. Штовечар гэтага шматдзённае сьвята суправаджаецца частымі застольлямі, з выкананьнем народных песень, танцаў, шматгалосых сьпеваў. Падчас ртвэлі ўжываюць леташняе віно, каб вызваліць посуд для новага ўраджаю. Доўжыцца сьвята некалькіх дзён, пакуль ня будзе прыбраны ўвесь ураджай вінаграду.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вінаробства ў Грузіі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Robert Parsons. Revelling in Georgia's grape harvest. The BBC News. 26 October, 2003
  2. ^ Пётр Згонников. Ехал на ртвели, приехал на мачари.